Беларусы заваявалі каманднае золата на чэмпіянаце свету па скачках на батуце
Мужская зборная Беларусі па скачках на батуце заваявала залатыя медалі ў камандным фінале 39‑га чэмпіянату свету, які праходзіць у кітайскім Нанкіне.

Фота: Мінспорту
Беларуская каманда набрала 25 балаў, апярэдзіўшы зборную Кітая на два балы. Кітайскія спартсмены занялі другое месца з вынікам 23 балы, а бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Расіі, якія набралі 22 балы.
У склад беларускай каманды-пераможцы ўвайшлі Станіслаў Яскевіч, Іван Літвіновіч, Андрэй Буйлоў і Іван Мельнікаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары