Свет55

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год

Пасля паразы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заклікаў скончыць вайну з Іранам, заняцца цэнамі і перагледзець адносіны з Ізраілем. Так ён пачынае фармуляваць уласную палітычную прапанову на час пасля Трампа, піша Reuters.

Джэй Дзі Вэнс і Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Вэнс пачаў мяняць рыторыку яшчэ напрыканцы выбарчай кампаніі. Reuters прааналізавала яго выступы з верасня і заўважыла: віцэ-прэзідэнт амаль перастаў абгрунтоўваць падтрымку рэспубліканцаў дасягненнямі Трампа. Замест гэтага ён гаварыў пра ўласныя прыярытэты — эканамічныя інтарэсы, стрыманасць у замежнай палітыцы і грамадскую бяспеку.

Вайну з Іранам і дэпартацыі, якія сталі ключавымі кірункамі палітыкі Трампа, Вэнс пераважна абыходзіў. Імя прэзідэнта ЗША таксама згадваў рэдка.

Паводле двух суразмоўцаў Reuters, такая змена была свядомай. Вэнс і яго дарадцы палічылі, што яму варта засяродзіцца на тэмах, у якіх ён можа выступаць як самастойны і пераканаўчы палітык.

Пасля выбараў 3 лістапада, на якіх рэспубліканцы страцілі кантроль над Кангрэсам, Вэнс пайшоў далей. У допісе ў сацсетках ён назваў вайну з Іранам прычынай паразы партыі і выклаў прапановы для яе аднаўлення.

Віцэ-прэзідэнт заклікаў хутка завяршыць канфлікт, засяродзіцца на дарагоўлі жыцця, пераацаніць замежныя сувязі і істотна перагледзець адносіны ЗША з Ізраілем. Гэта быў першы выпадак, калі ён адкрыта выступіў за заканчэнне вайны.

Трамп, наадварот, працягвае абараняць яе. Хоць ён прызнаў, што дарагі бензін праз вайну паўплываў на вынік выбараў, журналістам ён заявіў: «Я нічога не зрабіў бы інакш».

Пазіцыю Вэнса падтрымаў Дональд Трамп-малодшы і некаторыя кансерватыўныя саюзнікі. Сам прэзідэнт сказаў, што разумее погляд віцэ-прэзідэнта на вынікі выбараў.

42‑гадовы Вэнс яшчэ не абвяшчаў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2028 года. Трамп таксама не падтрымаў ні яго, ні іншага магчымага пераемніка. Але Вэнса ўжо лічаць адным з галоўных патэнцыйных прэтэндэнтаў.

Аднак уласныя вынікі Вэнса таксама не бясспрэчныя. Рэспубліканцы прайгралі ў штатах, дзе ён агітаваў.

Галоўная задача Вэнса цяпер — захаваць падтрымку трампаўскага электарату і адначасова прыцягнуць выбарцаў, незадаволеных цяперашняй адміністрацыяй. Пры гэтым уласнай агульнанацыянальнай палітычнай машыны, супастаўнай з трампаўскай, ён пакуль не мае. Дэмакраты ж будуць звязваць яго, як і любога іншага рэспубліканскага кандыдата, з палітычнай спадчынай Трампа.

Каментары5

  • Проста жыхар
    08.11.2026
    Ну вось, нават найбліжэйшыя хаўруснікі пачалі адварочвацца ад Трампа. Рана ці позна прыйдзе дзень, калі ў яго падтрымку перастане выказвацца і Пазьняк.
  • И
    08.11.2026
    Это же полное лицемерие. Еще неделю назад он агитировал за Трампа, полностью поддерживаю его программу, включая войну с Ираном и поддержку Израиля, зная что из-за этого выросли цены, что это непопулярно среди избирателей, но продолжал агитировать и поддерживать заявления Трампа, чтобы быть ему лояльным. Это уже напоминает вождизм, или тот же лукашизм, где важна полная лояльность, исполнение всего беспрекословно, где есть только одно правильное мнение. С таким подходом и такой командой, которая готова исполнять любой тупой приказ своего лидера, зная про проблемы и ошибки, но не указывая на них, не удивительно что республиканцы проиграли выборы в Конгресс.
  • там шмат хто стаў смялейшы
    08.11.2026
    И,
    Ў еўропе таксама глабалісты ўзнялі насы.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць