У Быхаўскім раёне браканьер паставіў на возеры ажно 45 «тэлевізараў»
У пойме ракі Друць у Быхаўскім раёне затрымалі рыбака-браканьера, які паставіў на вадаёме адразу 45 экранаў-тэлевізараў. Мужчына прыехаў з Магілёўскага раёна і дабраўся да месца на надзіманай лодцы з магутным маторам.

Вялікая колькасць снасцяў, праўда, не дапамагла браканьеру атрымаць багаты ўлоў: на момант затрымання ў яго было ўсяго восем рыб. Незаконна здабыты ўлоў, усе прылады лоўлі, а таксама лодку з маторам канфіскавалі. На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол.
У той жа дзень інспектары выявілі яшчэ аднаго рыбака, які парушыў правілы аматарскай лоўлі. На затоцы ракі Проня каля вёскі Рабавічы Слаўгарадскага раёна ён выставіў адразу 24 кружкі для лоўлі драпежнай рыбы. Нічога злавіць мужчына не паспеў, але таксама стаў фігурантам адміністрацыйнай справы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары