Свет22

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 

Генеральны сакратар НАТА ў папулярным нідэрландскім ток-шоу Pauw & De Witр асказаў, як яны з прэзідэнтам Украіны хацелі б адзначыць заканчэнне вайны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ на саміце НАТА ў Анкары, Турцыя, 7 ліпеня 2026 года. Фота: AP Photo / Hussein Malla

Вядоўца нагадаў Рутэ, што Зяленскі і папярэдні генсак НАТА Енс Столтэнберг дамаўляліся пасля вайны разам паехаць на рыбалку. І спытаў, ці ёсць падобны план у Рутэ.

«Мы сядзем на вяршыні швейцарскай гары», — адказаў той.

На ўдакладненне, што яны будуць там рабіць, Рутэ адказаў, што яны будуць сядзець на вяршыні швейцарскай гары і будуць там піць да ўпаду.

Паводле генсака НАТА, яны з Зяленскім сапраўды абмяркоўвалі такі адпачынак.

Рутэ таксама расказаў, што перад афіцыйнымі перамовамі яны з Зяленскім нярэдка спачатку размаўляюць сам-насам. У такіх размовах абмяркоўваюць і асабістае: як вытрымліваюць нагрузку, як спраўляюцца фізічна. Паводле Рутэ, побач з цяжарам таго, што адбываецца, застаецца месца для жартаў і мараў.

«Як жа было б цудоўна, калі б усё гэта нарэшце скончылася! І ты змог бы жыць без усёй гэтай аховы і дронаў над галавой», — пераказаў ён свае словы Зяленскаму.

Каментары2

  • Цьху
    08.11.2026
    Такога крывадушніцтва, напэўна, нідзе ў свеце няма, як у Еўропе. Сотні тысяч людзей загінулі і загінаюць, пакалечаныя лёсы, зламаныя жыцці, а нейкі нягеглы натавец сядзіць нага-на-нагу і разважае, як ён будзе бухаць да адвалу, калі Трамп павырашае вайсковыя справы, якія гэтая існасць павінна сама вырашаць. Ня дай Бог, каб Беларусь увязалася ў гэтую натаўскую багну. Будуць так сама піць на нашых касцях і руінах.
  • Крынж
    08.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку37

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку37

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць