«Для Рыжанкова быў нечаканасцю яго перавод у Міністэрства замежных спраў».

Былы дыпламат Андрэй Бушыла, які больш за 20 гадоў працаваў у МЗС Беларусі на еўрапейскім кірунку, але звольніўся ў жніўні 2020-га, у новым ТОКу разважае пра амбіцыі цяперашняга міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова.
«Для Рыжанкова быў нечаканасцю яго перавод у Міністэрства замежных спраў. Ён доўгі час працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, і думаю, што ён разлічваў на тое, што будзе новым кіраўніком адміністрацыі», — мяркуе Бушыла.

Ён лічыць, што з гэтай прычыны Рыжанкоў не асабліва ўкладваецца ў Міністэрства замежных спраў і не надта турбуецца пра яго ролю ва ўладнай сістэме каардынат.
«У яго амбіцыі іншага плану — не ўзроўню Міністэрства замежных спраў, як мне здаецца», — дадае дыпламат.
Каментары