Свет

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая знішчыла Binance

Кватэра ў Пхеньяне, валютныя ўзнагароды і магчымасць ажаніцца з прадстаўніцай элітнай сям’і — так Паўночная Карэя заахвочвае сваіх найлепшых хакераў. Іх адбіраюць яшчэ ў школе і гадамі рыхтуюць да аперацый накшталт узлому крыптабіржы Binance, адкуль у кастрычніку скралі 6,3 мільярда даляраў, піша Reuters.

Фота: ЦТАК

ФБР і сама Binance абвінавацілі ў крадзяжы Паўночную Карэю. Кампаніі, якія расследуюць аперацыі з крыптавалютамі, звязалі ўзлом з паўночнакарэйскай групоўкай TraderTraitor. Пхеньян сваю датычнасць адмаўляе.

Былы выкладчык Кім Хын Гван, які рыхтаваў хакераў для дзяржавы, а ў 2004 годзе ўцёк у Паўднёвую Карэю, называе іх адной з таемных зброяў Кім Чэн Ына.

Паводле яго, улады сістэматычна шукаюць самых здольных дзяцей, каб ператварыць іх у выканаўцаў дзяржаўных аперацый. Жаданне саміх школьнікаў пры гэтым значэння не мае.

Штогод для паглыбленага вывучэння інфарматыкі адбіраюць прыкладна 150—200 дзяцей, пачынаючы з 11—12 гадоў. У 17 найлепшыя паступаюць у вядучыя ўніверсітэты краіны. Пасля новых адбораў толькі частка трапляе ў вайсковае кіберпадраздзяленне.

Акрамя вышэйшай матэматыкі і замежных моў, яны вывучаюць, як працуюць крыптавалюты, а таксама разбіраюць замежную тэхніку, каб разумець яе.

Тых, хто не становіцца хакерам, рыхтуюць да іншай працы: дыстанцыйна ствараць праграмы і дадаткі для заходніх кампаній, зарабляючы валюту для рэжыму.

Паспяховая аперацыя хакераў можа прынесці вайсковаму падраздзяленню да 30% скрадзеных сродкаў у далярах, расказвае Кім Хын Гван. Самі выканаўцы могуць атрымаць кватэру ў сталіцы, куды дазволяць перасяліцца і іх бацькам.

Паводле прафесара Карэйскага ўніверсітэта Лім Чон Іна, плошча такога жылля можа дасягаць 130 квадратных метраў. Сярод іншых прывілеяў — уступленне ў партыю, шлюбы з прадстаўнікамі ўплывовых сем’яў і паездкі ў дружалюбныя краіны, напрыклад Кітай.

Афіцыйна такіх спецыялістаў называюць навукоўцамі або даследчыкамі. Дзяржаўныя медыя не ўсхваляюць іх узломы, затое рэгулярна расказваюць пра таленавітых юных праграмістаў.

Паводле ацэнкі паўднёвакарэйскай разведкі за 2024 год, у кіберпадраздзяленнях КНДР працавалі каля 8400 чалавек.

Дзяржаўная падтрымка дае ім істотную перавагу. Як тлумачыць прадстаўнік аналітычнай кампаніі Chainalysis Алек Зебрык, звычайнаму кіберзлачынцу можа хапіць адной памылкі, каб яго знайшлі праваахоўнікі. Паўночнакарэйскія хакеры працягваюць працаваць і пасля поспехаў, і пасля правалаў: міжнародная супольнасць мае мала магчымасцяў іх спыніць.

Важную ролю ў іх працы адыгрывае штучны інтэлект. Ютубер Deeveeaar, які сцвярджае, што атрымаў доступ да камер назірання за паўночнакарэйскімі ІТ-працаўнікамі, называе ШІ асновай іх дзейнасці.

Паводле яго, яны карыстаюцца платнымі ChatGPT, Claude Code і Cursor, каб пісаць праграмы, перарабляць рэзюмэ, ствараць фальшывыя дакументы і асобы.

Сама Binance паведаміла, што для пранікнення ў камп’ютары супрацоўнікаў зламыснікі выкарысталі фальшывае сумоўе і шкоднасную праграму, схаваную ў рэкламе. Пасля яны скарысталіся ўнутраным інструментам штучнага інтэлекту, каб захапіць кантроль над сістэмамі.

Аднак прывілеі не азначаюць лёгкага жыцця. Былыя паўночнакарэйскія ІТ-працаўнікі расказвалі праваабарончай арганізацыі PSCORE пра працоўныя дні больш як па дзесяць гадзін, пастаяннае назіранне і жорсткія планы заробку ў далярах.

За невыкананне месячнай нормы пагражаюць прыніжэнні і іншыя пакаранні. Паводле кіраўніка PSCORE Бады Нам, ціск настолькі моцны, што ў людзей узнікаюць праблемы са здароўем.

Тым часам, адзначаюць аналітыкі, паўночнакарэйскія групоўкі ўсё часцей выбіраюць буйныя кампаніі з вялікімі запасамі сродкаў. Узламаць іх цяжэй, але прыклад Binance паказвае, наколькі вялікай можа быць здабыча.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу8

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу8

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць