Здарэнні

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

Кіроўца, грамадзянін Сербіі, не ўтрымаў аўтобус на дарозе.

Фота: JOSIP MIKACIC/PIXSELL

Раніцай у нядзелю, 8 лістапада, каля 7:25 на аўтамагістралі A3 у Харватыі перакуліўся аўтобус з сербскімі нумарамі. Загінулі дзве пасажыркі. Сярод пацярпелых ёсць грамадзянка Беларусі. Пра гэта паведаміла Паліцэйскае ўпраўленне Заграба.

Аўтобусам кіраваў 55‑гадовы грамадзянін Сербіі. Ён не ўтрымаў аўтобус пасярэдзіне паласы і з'ехаў направа. Аўтобус праехаў праз аварыйную паласу і з'ехаў з дарогі на мяккі грунт. Там ён урэзаўся ў металічную агароджу і перакуліўся.

На месцы загінулі 53‑гадовая грамадзянка Харватыі і непаўналетняя грамадзянка Чарнагорыі.

Пяцёра пасажыраў атрымалі цяжкія траўмы, яшчэ 25 чалавек пацярпелі лёгка, сярод іх і беларуска. Усім ім аказалі медыцынскую дапамогу ў бальніцах Заграба.

Вінаватым папярэдне лічаць кіроўцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 8

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць