Філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» паведаміў жыхарам Ленінскага, Заводскага, Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска, што з 16 лістапада 2026 года і да канца ацяпляльнага сезона ў сеткавую ваду цеплавых трубаправодаў будуць дадаваць спецыяльны харчовы фарбавальнік — флуарэсцэін.

Калі вы заўважыце, што вада з крана змяніла колер і стала зеленаватай, не варта панікаваць, бо ўсё пад кантролем ды так і задумвалася.
Ваду афарбоўваюць для таго, каб хутчэй выяўляць выцекі і несанкцыянаванае выкарыстанне цепланосьбіта, а таксама правяраць герметычнасць воданагравальнікаў.
Спецыялісты запэўніваюць, што флуарэсцэін абсалютна бяспечны для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя. Яго выкарыстанне дазволена Міністэрствам аховы здароўя ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічнага нагляду.
Каментары