Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава была госцяй праграмы «Скажы не маўчы» на «Беларусь 1».
«Кажуць вось, што Threads — гэта сацсетка, дзе мы бачым напружанне», — узняла тэму вядучая.
Качанава падтрымала думку пра пагрозу.
«Тое, што спрабуюць, у гэтым няма ніякага сумневу. Кінутыя такія грошы і сродкі, каб сёння дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне», — заявіла яна.
Паводле Качанавай, ёсць тыя, хто спрабуе «нейкім чынам выбудоўваць сваю працу — бачную ці не вельмі бачную». «Калі тады мы гаварылі пра некамерцыйныя арганізацыі, то сёння мы ўжо разумеем, што гэтым арганізацыям тут не месца, бо гэта толькі дэструктыў. І гэта, дарэчы, усвядомілі многія дзяржавы і краіны, цалкам адмовіліся ад гэтага», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.
Пасля гэтага Качанава перайшла да ацэнкі настрояў у грамадстве і запэўніла, што ўсё спакойна.
«Дзе б я ні была, усе людзі просяць перадаць вам словы прывітання, словы падтрымкі, словы падзякі», — сказала яна, пераказваючы свае даклады Лукашэнку пра сустрэчы з людзьмі.
Каментары
Мир хижинам,война дроздам.
Мельница вертится.
Вернете все и ответите за все.