Грамадства22

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію

59‑гадовы Уладзімір Падаляк загінуў 19 мая 2024 года ў пасёлку Кірылаўка, які знаходзіцца на акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

Пра гібель на вайне Уладзіміра Падаляка, старшага брата дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, паведаміў праект Killed in Ukraine (KIU) са спасылкай на ўцечку даных Расстата. На гэта звярнула ўвагу «Медыязона».

Згодна з запісам ва ўцечцы, 59‑гадовы Уладзімір загінуў 19 мая 2024 года ў пасёлку Кірылаўка, які знаходзіцца на акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

У дакуменце пазначаныя нутрачарапная траўма і «пашкоджанні, нанесеныя неўстаноўленымі ваеннымі дзеяннямі». Іншых падрабязнасцяў пра тое, як ён загінуў, у запісе няма.

KIU апублікаваў фота магілы Уладзіміра Падаляка яшчэ ў 2024 годзе, аднак тады абставіны смерці былі невядомыя.

На партрэце каля магілы ён ў форме расійскага палкоўніка, з двума ордэнамі Мужнасці і знакам «За службу ў ваеннай разведцы».

У 2021 годзе Міхаіл Падаляк казаў, што яго старшы брат ужо даўно быў «ваенным пенсіянерам». Яго смерць ён не каментаваў. Раней Міхаіл прызнаваў сувязь Уладзіміра з расійскімі спецслужбамі, адзначае выданне.

Каментары2

  • Чытач
    09.11.2026
    З Міхаілам Падаляком ва Украіне часта сустракаецца Анатоль Лябедзька. Вазьміце ў яго каментар.
  • ПалПалыч
    09.11.2026
    У одного брата рабские гены, а у другого - вильные и европейские. Экзистенциальная война она такая -понимать надо..

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту62

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве2

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць