Грамадства

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну

У 39‑гадовага Дзяніса Луцава ў Расіі застаўся дзевяцігадовы сын, у выхаванні якога ён не ўдзельнічаў. Мужчына знік без вестак 7 кастрычніка 2026 года на Запарожскім кірунку, а роўна праз месяц яго цела апазналі ў моргу Растова-на-Доне.

Дзяніс Луцаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзяніс Луцаў нарадзіўся ў 1987 годзе ў вёсцы Валькі Віцебскага раёна, а пасля перабраўся ў Ціхінічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Доўгі час мужчына жыў у Маскве і Падмаскоўі, дзе працаваў аўтаслесарам і слесарам-матарыстам. Ён рамантаваў машыны ў гаражным аўтасэрвісе і захапляўся ўседарожнікамі.

У Маскве беларус жыў у грамадзянскім шлюбе з расіянкай Яўгеніяй Лондаравай, у 2017 годзе ў пары нарадзіўся сын Дзмітрый. Аднак пазней сям'я распалася.

У тэлеграм-чатах былая сужыцельніца скардзілася, што Луцаў цалкам знік з жыцця дзіцяці і ніяк не дапамагаў яму фінансава, праз што яна нават шкадавала, што запісала сына на прозвішча бацькі.

Дзяніс Луцаў. Фота з ягонай старонцы Укантакце

Між тым, сама жанчына пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання выйшла замуж за расійскага мабілізаванага і стала заўзятай актывісткай Z-суполак — рэгулярна збірала гуманітарную дапамогу для расійскіх вайскоўцаў і абуралася тымі, хто жыве звычайным жыццём па-за вайной.

У самога Дзяніса Луцава ў апошнія гады былі сур'ёзныя праблемы з фінансамі і гульнявой залежнасцю. Ужо ў 2023 годзе ён цікавіўся працэдурай банкруцтва фізічных асоб. Цягам першай паловы 2026 года мужчына амаль штодня сядзеў у тэлеграм-чатах нелегальных анлайн-казіно і крыптагульняў («Фортуна Мать», Selector, Brillx, Duck × My × Duck), дзе лавіў капеечныя бонусы, выпрошваў у іншых карыстальнікаў па некалькі даляраў у крыптавалюце і скардзіўся на буйныя прайграныя сумы.

Дзяніс Луцаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Як менавіта беларус трапіў у расійскае войска (вайсковая часць 25573), дакладна невядома, але 26 сакавіка 2026 года ён пісаў у чатах, што знаходзіцца ў Петрапаўлаўску-Камчацкім і тэрмінова распрадае свае гульнявыя актывы.

Апошнія паведамленні ў яго акаўнце датуюцца 4 чэрвеня 2026 года — пасля гэтага ён, імаверна, адправіўся на фронт. Паводле слоў яго былой грамадзянскай жонкі, Луцаў ваяваў на перадавой на Запарожскім кірунку і перастаў выходзіць на сувязь 7 кастрычніка 2026 года падчас выканання баявога задання.

У ноч на 7 лістапада з часці паведамілі, што ён загінуў: цела ўжо даставілі ў Растоў-на-Доне і апазналі без дадатковай экспертызы ДНК сваякоў. Найбліжэйшым часам труну з целам Дзяніса Луцава плануюць адправіць праз Маскву да родных у Беларусь.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць