Свет

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц папярэдзіў, што заблакуе прыняцце наступнага сямігадовага бюджэту Еўрасаюза, калі ўсе краіны-члены не возьмуць на сябе абавязацельства фінансава падтрымліваць Украіну ў 2027 годзе і надалей. Пра гэта гаворыцца ў лісце Мерца да прэзідэнта Еўрапейскай рады Антоніу Кошты, з якім азнаёмілася выданне Financial Times.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

У лісце канцлер звязаў падтрымку Германіяй бюджэту ЕС на 2028—2034 гады са згодай усіх дзяржаў аб'яднання ўдзельнічаць у фінансаванні Украіны. Паводле ацэнак, у наступным годзе Кіеву будзе не хапаць 70 мільярдаў еўра.

«Агульнае абавязацельства ўсіх нас без выключэння — зрабіць справядлівы ўнёсак у пакрыццё фінансавага дэфіцыту Украіны, з'яўляецца неабходнай умовай для вырашэння гэтага пытання і абмеркавання любых іншых пытанняў, асабліва тых, што маюць фінансавыя наступствы», — напісаў Мерц.

Гэта патрабаванне было выстаўлена напярэдадні сустрэчы лідараў ЕС у Дубліне, запланаванай на чацвер і пятніцу. Мерц настойвае, што падчас яе неабходна дамовіцца пра пакрыццё недахопу фінансавання Украіны.

Перамовы аб дапамозе Кіеву адбываюцца паралельна з няпростым абмеркаваннем бюджэту Еўрасаюза на перыяд з 2028 года. Германія з'яўляецца найбуйнейшым чыстым донарам бюджэту ЕС, тады як чатыры краіны, якія не жадаюць браць на сябе дадатковыя выдаткі на падтрымку Украіны, атрымліваюць з яго больш сродкаў, чым уносяць.

Выкарыстоўваючы фінансавы ўплыў Германіі ў бюджэтных перамовах, Мерц імкнецца забяспечыць фінансаванне Украіны як у наступным годзе, так і ў доўгатэрміновай перспектыве. Дасягненню агульнай згоды могуць перашкодзіць і будучыя выбары ў некалькіх краінах ЕС, у тым ліку ў Францыі, Італіі і Польшчы.

Кіраўнік нямецкага ўрада заявіў, што фінансавая падтрымка Украіны з боку ўсіх дзяржаў-членаў ЕС з'яўляецца неабходнай умовай для паспяховага завяршэння перамоў аб бюджэце аб'яднання.

У снежні мінулага года лідары ЕС узгаднілі выдзяленне Украіне крэдыту на 90 мільярдаў еўра. Аднак праз маштабы расійскай агрэсіі Кіеў заявіў, што ў 2027 годзе яму спатрэбіцца яшчэ 70 мільярдаў еўра дадатковага фінансавання. Гэты недахоп прызнаюць і саюзнікі Украіны.

Еўрасаюз паабяцаў пакрыць дзве траціны неабходнай сумы — каля 45 мільярдаў еўра. Еўракамісія разглядае розныя спосабы выканання гэтага абавязацельства, у тым ліку магчымасць выпуску дадатковых сумесных даўгавых абавязацельстваў. У Бруселі разлічваюць, што лідары ЕС змогуць дамовіцца да канца года.

Аднак Венгрыя, Славакія, Балгарыя і Чэхія далі зразумець, што не будуць удзельнічаць у далейшым фінансаванні Кіева. Венгрыя, Славакія і Чэхія яшчэ летась дамагліся вызвалення ад выплаты працэнтаў па крэдыце на 90 мільярдаў еўра.

У сваім лісце Мерц падкрэсліў, што ў такім выпадку неабходна знайсці рашэнне, якое падтрымаюць усе краіны ЕС і якое забяспечыць Украіне надзейную шматгадовую перспектыву фінансавання з 2028 года. У тым ліку гаворка ідзе пра выплату працэнтаў па непагашанай частцы ўкраінскай запазычанасці.

На саміце 15—16 кастрычніка Еўрапейская рада даручыла Еўракамісіі падрыхтаваць прапановы, якія дапамогуць пакрыць недахоп фінансавання ўкраінскага бюджэту на 2027 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць