Свет44

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц 17 верасня заявіў, што эпоха «безумоўнага трансатлантычнага сяброўства» паміж ЗША і Еўропай, якая фармавалася пасля Другой сусветнай вайны, верагодна, скончылася на аглядную будучыню, піша Bloomberg.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Выступаючы перад членамі сваёй партыі ў Берліне, Мерц адзначыў, што ў Злучаных Штатах змяняюцца палітычныя погляды і стаўленне да трансатлантычнага альянсу. Паводле яго слоў, раней еўрапейскія краіны не маглі прадбачыць такіх перамен

«Гэта эра безумоўнага трансатлантычнага сяброўства, верагодна, скончылася ў агляднай будучыні», — паведаміў Фрыдрых Мерц.

Заява нямецкага канцлера прагучала на фоне чарговай напружанасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Бруселем. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на прапанову зрабіць Канаду асацыяваным членам Еўрасаюза пагрозамі ўвесці новыя мыты супраць еўрапейскіх краін, калі палічыць такое супрацоўніцтва шкодным для Амерыкі. Ён таксама дапусціў спыненне гандлю з Еўропай па асобных напрамках.

Пазней Трамп заявіў, што ЗША нібыта «цягнуць на сабе» еўрапейскія краіны, з якімі маюць гандлёвы дэфіцыт на 200 мільярдаў даляраў. Ён сцвярджаў, што Вашынгтон можа проста адмовіцца ад гандлю з Еўропай.

Пагрозы ў бок Еўрасаюза Трамп выказваў і раней. Сярод іх былі планы ўвесці 50‑працэнтныя мыты на еўрапейскія тавары, абмежаваць доступ ЕС да амерыканскага рынку ўзбраенняў і скараціць колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе.

Выданне Bloomberg адзначае, што словы Мерца нагадваюць заяву былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель у маі 2017 года. Тады, падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа, яна сказала, што надзейныя стасункі, створаныя пасля Другой сусветнай вайны, «у пэўнай ступені страчаныя».

Каментары4

  • Profi
    17.09.2026
    Мерц уже ничо не решает.
    Пора в компанию к Анжеле ,грядки разводить.
  • Тадэвуш
    18.09.2026
    а какая разьніца
  • ОЙ не могу
    18.09.2026
    Thank You, President Trump!, хахахахахахахахаххахахахахаха

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»26

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»26

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць