Свет2020

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пракаментаваў вынікі выбараў у зямлі Саксонія-Анхальт, дзе ўпэўненую перамогу атрымала правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ), піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Мерц заявіў, што і яго самога, і Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) вынік АдГ «глыбока шакаваў», бо такога высокага паказчыка ад гэтай партыі не чакалі.

Мерц назваў вынік ХДС адной з самых цяжкіх параз партыі на выбарах за апошнія дзесяцігоддзі. Паводле яго, вынікі галасавання важныя не толькі для Саксоніі-Анхальт, але і для ўсёй Германіі. Канцлер прызнаў, што ХДС не можа і надалей працаваць з ранейшым парадкам дня і павінен зрабіць адпаведныя высновы.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць правядзення ў Германіі фундаментальных рэформаў. Мерц падкрэсліў, што ўладам трэба больш эфектыўна тлумачыць грамадзянам сутнасць гэтых змен, у тым ліку звяртаючы ўвагу на страхі людзей за будучыню, эканамічную стабільнасць і сацыяльную абароненасць.

Канцлер запэўніў, што дзяржаўныя інстытуты Германіі застаюцца ўстойлівымі, а Асноўны закон працягвае дзейнічаць. Ён паабяцаў абараняць канстытуцыю і ўлічваць сур'ёзнасць сітуацыі пасля перамогі АдГ. Паводле Мерца, Нямеччына таксама будзе захоўваць шчыльныя сувязі з іншымі еўрапейскімі краінамі.

Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў, АдГ атрымала ў Саксоніі-Анхальт 43,8% галасоў. ХДС заняў другое месца з 17,2%, амаль удвая скараціўшы свой вынік у параўнанні з папярэднімі выбарамі. СДПГ набрала 9,3%, «Зялёныя» — 8,9%, Левая партыя — 8,6%, а «Саюз Сары Вагенкнехт» — 5,3%.

У зямельны парламент прайшлі шэсць партый. АдГ атрымае 39 з 83 мандатаў, ХДС — 15, Левая партыя, «Зялёныя» і СДПГ — па 8, а ССВ — 5 месцаў. Яўка склала 77,8%. АдГ цяпер можа паспрабаваць сфармаваць кааліцыю з «Саюзам Сары Вагенкнехт».

Каментары20

  • CDU
    07.09.2026
    Ці Мерц як дасведчаны палітык шакаваны? - ёсць сумневы. Думаю, ён гэта прадказаў і выдатна разумее прычыны, пра якія раней сам казаў. Таму Мерц змяняе падыход ХДС у плане мігранцыі, гаспдадаркі і ў іншых пытаннях.
  • памяць
    07.09.2026
    Галоўны горад Саксоніі-Анхальт - Магдэбург. Менавіта там у 2024 годзе на ярмарцы на Божае Нараджэнне араб уехаў аўта ў людзей. 6 забітых і 235 раненых. І такіх здарэнняў надта шмат у Нямеччыне.

    Тут адзін з адказаў чаму такі вынік выбараў.
  • тэрміны
    07.09.2026
    "правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ)"

    Хвілінку, раней вы пісалі, што яны ўльраправыя. Яшчэ раней што крайнеправыя. Цяпер проста правыя, але яшчэ папулісцкія. Нейкая блытаніна, можа варта вызначыцца? І дзе тая мяжа, што адныя партыі папулісцкія, а іншыя не?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць