Яны ляцелі як пасажыры і менавіта яны ўзялі штурвал у рукі, калі пілот-зламыснік параніў іншага пілота.

Два пілоты — грамадзяне (ці прынамсі ўраджэнцы) Расіі і Украіны, якія ляцелі пасажырамі на борце рэйса FlyDubai, — дапамаглі пасадзіць самалёт у Саудаўскай Аравіі пасля надзвычайнай сітуацыі на борце, паведамляе Israel Hayom са спасылкай на ізраільскія ўлады.
Пілоты, якія пасадзілі самалёт, не ўваходзілі ў склад экіпажа і ў момант здарэння не выконвалі службовых абавязкаў, адзначае выданне.
Нагадаем, што спачатку з'явілася інфармацыя, што расіянін і ўкраінец пабіліся на гэтым рэйсе, але гэта было фэйкам.
Каментары
пілоты насамрэч пабіліся ў салоне, а самалёт пасадзіў экіпаж