Пажар здарыўся ў вёсцы Ражкі-1 на сушыльні збожжа, паведаміла МНС.

Аграрыі сушылі насенне сланечніка. Аператар комплексу, заўважыўшы іскрэнне, выйшаў на вуліцу і выявіў, што з верхняй часткі шахтнай сушыльні шугае полымя.
Мужчына адключыў падачу газу і вентылятары сушылкі. Тым часам відавочца паведаміў пра здарэнне ў МНС.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў 35 тон насення сланечніка і дэфармаваў металічную канструкцыю зернясушылкі тэхналагічнага рэгламенту сушкі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары