У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.
Лары зноў ходзіць па будынку, дзе ўжо 15 гадоў старанна сочыць за тым, каб не было грызуноў.

У Лондане зрабілі тэрміновую аперацыю 19‑гадоваму кату-дзяржаўнаму службоўцу Лары, які афіцыйна працуе галоўным мышаловам кіраўніка ўрада ўжо пры сёмым прэм’ер-міністры. Жывёле выдалілі кісту, паведамляе The Telegraph.
Кату, якому паводле чалавечых мерак больш за 90 гадоў, зрабілі невялікую аперацыю, пасля якой ён паступова аднаўляецца. Жывёла ўжо адчувае сябе лепш, хоць пасля працэдуры застаўся вялікі шнар і ўчастак скуры з выгаленай поўсцю.
Крыніца з рэзідэнцыі прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт паведаміла радыёстанцыі LBC, што Лары зноў ходзіць па будынку, дзе ўжо 15 гадоў старанна сочыць за тым, каб не было грызуноў.
«Ён адчувае сябе значна лепш, але паводзіць сябе асцярожна, крок за крокам. Мы ўдзячныя ветэрынарам за цудоўны догляд», — напісалі ў прэс-службе прэм’ер-міністра Брытаніі Эндзі Бёрнэма.
Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ
Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ
Кот Лары збег з рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, калі туды зайшоў Зяленскі ВІДЭА
У Брытаніі нават распрацавалі план наконт смерці ката Лары — галоўнага мышалова брытанскіх прэм'ераў
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары