Свет66

Пуцін упершыню атрымаў віншаванне з днём нараджэння ад Трампа

Гэта стала сімвалічнай перамогай Пуціна, якому пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне перасталі паступаць віншаванні ад кіраўнікоў буйных заходніх дзяржаў.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін на Алясцы ў жніўні 2025 года. Фота Jae C. Hong / AP

Тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам увечары 9 кастрычніка дазволіла расійскаму прэзідэнту атрымаць першае, мяркуючы з адкрытых крыніц, асабістае віншаванне з днём нараджэння ад амерыканскага лідара. Паведамленняў пра такія віншаванні не было ні падчас першага, ні падчас другога прэзідэнцкіх тэрмінаў Трампа, піша «Агенцтва».

Гэта стала сімвалічнай перамогай Пуціна, якому пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне перасталі паступаць віншаванні ад кіраўнікоў буйных заходніх дзяржаў.

Зараз Крэмль атрымаў магчымасць прадэманстраваць, што расійскі прэзідэнт не знаходзіцца ў поўнай міжнароднай ізаляцыі.

Пра віншаванне Трампа паведаміў у ноч на суботу памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. Паводле яго слоў, яшчэ 7 кастрычніка спецыяльны пасланнік амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткаф папрасіў перадаць Пуціну «сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні» ад Трампа.

Падчас тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа 9 кастрычніка амерыканскі прэзідэнт павіншаваў Пуціна з днём нараджэння, які ўжо прайшоў, і пажадаў яму поспехаў і дабрабыту. Трамп таксама перадаў прывітанне ад сваёй жонкі Меланіі, расказаў Ушакоў.

Нават падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа паведамленняў пра яго віншаванні Пуціну не было.

Пасля вяртання ў прэзідэнцкае крэсла ў 2025 годзе Трамп таксама не павіншаваў Пуціна. Гэта пацвердзіў 15 кастрычніка прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Цікава, што 8 кастрычніка 2026 года (ужо пасля таго, як Уіткаф, паводле апошняй заявы Ушакова, перадаў Пуціну віншаванні ад Трампа) Пяскоў паведаміў на брыфінгу, што віншавальная тэлеграма ад Трампа не паступала.

Сам Пуцін за два прэзідэнцкія тэрміны Трампа віншаваў яго з днём нараджэння як мінімум тройчы. У чэрвені 2018 года ён накіраваў віншавальную тэлеграму. Пасля вяртання Трампа ў Белы дом Пуцін віншаваў яго штогод: у чэрвені 2025 года — па тэлефоне, а ў чэрвені 2026 года — па тэлефоне і пісьмовым пасланнем, апублікаваным на сайце Крамля.

Каментары6

  • 2
    10.10.2026
    Яшчэ не вечар.
  • подарки Трампа
    10.10.2026
    Сплошные подарки на днюху от Трампа !
    И активы "Лукойла" пристроили в нужные руки, и сняли санкции с российского дизеля, и пообещали заблокировать разведданные и военную помощь Украине, и обо всём договорились за спиной Украины, просто поставив перед фактом !
  • Лапидарно
    10.10.2026
    На следующий год наверное поедет вместе со Шредером поздравлять своего патрона.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч33

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч33

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць