Меркаванні3737

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага

3 кастрычніка Сяргей Ціханоўскі правёў на сваім ютуб-канале амаль пяцігадзінны стрым, падчас якога шмат гаварыў пра Святлану Ціханоўскую, яе дарадцу Франка Вячорку, незалежныя медыя і становішча беларускіх дэмакратычных сіл. Андрэй Курэйчык паглядзеў на сітуацыю вачыма драматурга і пераканаўся, што за публічнай крытыкай стаіць не толькі палітычны канфлікт.

Андрэй Курэйчык і Сяргей Ціханоўскі. Фота: скрын відэа ablogovision / YouTube; stranadlyazhizni / Instagram

Свой аналіз стрыму Сяргея Ціханоўскага драматург Андрэй Курэйчык пачынае з заўвагі пра тое, што ў беларусаў, як і ў брытанцаў, «таксама ёсць каралеўская сям'я, таму што выбараў ніякіх няма». Паводле яго слоў, як і ў выпадку з каралеўскім сямействам Вялікабрытаніі, тое, што адбываецца ў сям'і Ціханоўскіх, таксама выклікае вялікую цікаўнасць

«Дык вось, у іх зноў — ну як бы па ініцыятыве Сяргея — максімальна публічныя разборкі», — заўважае драматург, плаўна падводзячы да шматгадзіннага стрыму Ціханоўскага.

Хоць тэхнічна, на погляд Курэйчыка, стрым «не задаўся», «гэты цырк меў вельмі далёкасяжныя наступствы і сур'ёзным чынам па ўсіх напрамках змяніў […] прастору беларускай палітычнай культуры і апазіцыі».

«Увесь гэты стрым — гэта крык яго душы»

Найперш Курэйчык убачыў у стрыме сведчанне глыбокага разрыву паміж Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі.

Пры гэтым драматург адразу агаворваецца: ён не мае доступу да іх прыватнага жыцця і не валодае нейкай закрытай інфармацыяй. Сваю версію ён прапануе як драматург, чыя прафесія, паводле яго, — назіраць за людзьмі і разбіраць чалавечыя драмы.

На аснове ўбачанага і пачутага Курэйчык робіць выснову, што нармальная камунікацыя паміж мужам і жонкай, верагодна, спынілася.

«Увесь гэты стрым Ціханоўскага — гэта крык яго душы, спроба дастукацца да аднаго чалавека — да Святланы Ціханоўскай. На розныя лады, на розныя тэмы, але гэта да яе», — лічыць драматург.

Адным з галоўных аргументаў для такой інтэрпрэтацыі, як даводзіць Курэйчык, з'яўляецца тое, як Ціханоўскі называў жонку. Калі пра іншых людзей ён гаварыў рэзка і часам абразліва, Святлану Ціханоўскую паслядоўна называў па імені і па бацьку — «Святлана Георгіеўна».

«Ці шмат вы мужоў, у якіх больш-менш ёсць хоць нейкія адносіны са сваімі жонкамі, бачылі ці ведаеце, якія б называлі сваіх жонак па імені і па бацьку? Я не ведаю такіх. Для мяне гэта «Святлана Георгіеўна» — проста абсалютнае падкрэсліванне дыстанцыі, адсутнасці якой-небудзь камунікацыі. Гэта: «Мы цяпер чужыя людзі, таму мы называем адно аднаго па імені і па бацьку».

«Ён нагаварыў кучу рэальна дзічыны»

На думку Курэйчыка, падчас шматгадзіннага эфіру Ціханоўскі страчваў самакантроль і рабіў выказванні, якія маглі быць успрынятыя зусім не так, як ён сам, магчыма, меў на ўвазе.

«Пра Charlie Hebdo для чагосьці ўспомніў. Навошта? Яно ж можа ўспрымацца як пагроза. Потым гэтыя сэксуальныя аб'юзіўныя жартачкі. Навошта гэтыя жартачкі? Гэтыя перакручванні. […] Ён ужо там хвастаў усіх па шчоках, да каго мог дацягнуцца, хто ўзгадваўся.

Пайшоў у раж, але цалкам ці не кантралюючы сябе, ці, калі гэта нават было зроблена кантралюючы сябе, але яно ўсё адно такое на мяжы або за мяжой нават», — дзеліцца сваімі ўражаннямі Курэйчык.

«Сяргей без ментарскага абмежавання пайшоў у разнос»

У пошуках прычын змены публічных паводзін Ціханоўскага драматург заўважае:

«У яго, мабыць, нейкая вельмі крызісная сітуацыя. Таму што ён шмат разоў паўтараў пра праблемы з дакументамі. У ЗША гэта можа быць толькі звязана з тым, што сапраўды ёсць сур'ёзныя праблемы з атрыманнем якогасьці нармальнага статусу, хутчэй за ўсё».

Акрамя гэтага, сярод прычын «эмацыйнай істэрыкі», на погляд Курэйчыка, можа быць адсутнасць грошай.

«Некалькі разоў ён казаў, што грошай няма, і яму нават прыйшлося звольніць нейкую там каманду, якіх ён там спачатку браў. Піяршчыкаў, не ведаю, аператараў, ахоўнікаў — усіх прыйшлося пазвальняць, грошай няма. То-бок тыя рэсурсы, з якімі ён прыехаў, відавочна, падышлі да канца».

На думку драматурга, за зменамі публічных паводзін Ціханоўскага можа хавацца і страта падтрымкі былога палітвязня з боку бізнэсоўца Вадзіма Пракоп'ева — «чалавека з халодным розумам, адэкватнага».

Як заўважае Курэйчык, менавіта Пракоп'еў «падарыў восем месяцаў цішыні гэтаму свету тым, што займаў Сяргея навучаннем англійскай мове і спробамі ўвайсці ў нейкі ценявы істэблішмент рэспубліканскі і ўніверсітэцкі».

«Мабыць, гэта скончылася. Таму што зараз я дакладна не бачу нічога, што б нагадвала ўплыў Вадзіма Пракоп'ева. І Сяргей без ментарскага такога абмежавання пайшоў у разнос канчатковы», — дзеліцца сваімі назіраннямі драматург.

Каментары37

  • сэр брошкіна
    06.10.2026
    уся справа ў грошах? дык трэба з былой спагнаць грошы на сваё ўтрыманне
  • Псіхолаг тожэмне
    06.10.2026
    "Калі пра іншых людзей ён гаварыў рэзка і часам абразліва, Святлану Ціханоўскую паслядоўна называў па імені і па бацьку — «Святлана Георгіеўна»"

    Таму што гэта форма здзеку, тыпу, капец якая цаца, ужо не Светка як заўжды была, а Святлана ажно па бацюшку Георгіевна. Тут не трэба быць геніем, каб гэта разумець.
  • Жора
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць