«Экстрэмісцкімі» прызналі інстаграм-старонку Канстанціна Каверына і 250 стыкераў
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Вясна».

Канстанцін Каверын. Фота: «Наша Ніва»
Гэтым разам у спіс трапілі:
- інстаграм-старонка шоўмена і тэлевядоўцы Кастанціна Каверына (Konstantin_kaverin);
- Threads-акаўнты: медыяменеджара Кірыла Валошына (kirill.voloshin _), а таксама старонка This Minsk Media;
- тэлеграм-стыкерпакі: White Power (два наборы на 111 і 117 стыкераў) і The Third Reich (22 стыкеры).
Каментары