Культура11

Як склаўся лёс беларускіх архіваў у амерыканскім Саўт-Рыверы?

Матэрыялаў, што дакументавалі жыццё беларускай дыяспары ў ЗША, там больш няма. Куды яны падзеліся?

Беларуская царква ў Саўт-Рыверы, збудаваная на сродкі тамтэйшых беларусаў у 1970-я. У яе сутарэннях і захоўваліся архівы

«Відаць, шмат хто з даследчыкаў беларускай гісторыі ХХ ст. чуў пра архівы, што захоўваліся ў беларускай царкве Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША), дзе з канца 1940‑х утварылася моцная беларуская дыяспара, Трапіць у іх было надзвычай складана. Беларуская грамада ў гэтым асяродку складалася з прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады і яе прэзідэнта Радаслава Астроўскага, якія ў эміграцыі актыўна змагаліся з прыхільнікамі Рады БНР», — напісала ў сваім фэйсбуку даследчыца беларускай дыяспары Наталля Гардзіенка.

«Менавіта БЦРаўцы збудавалі ў Саўт-Рыверы сваімі сіламі і на ўласныя сродкі ў 1972 г. беларускую царкву і пры ёй пазней грамадскі Беларуска-Амерыканскі цэнтр, дзе адбываліся розныя нацыянальныя імпрэзы і цягам больш як чвэрці стагоддзя ладзіліся беларускія мастацкія выставы.

Адзін з удзельнікаў грамады пісьменнік Юрка Віцьбіч ініцыяваў у 1970‑х стварэнне ў адным з царкоўных памяшканняў беларускай бібліятэкі і нават аддаў туды частку свайго кнігазбору. Потым вырашылі, што тамсама варта збіраць і захоўваць у тым ліку і архівы. Так дакументы беларускіх дзеячаў, якія ў 1970‑х ужо актыўна адыходзілі, сталі акумулявацца ў адмысловым пакоі ў царкве.

Сюды ў свой час трапілі архіўныя зборы самога прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага і ягонага пераемніка Нікандра Мядзейкі, а таксама іншых БЦРаўцаў Аляксандра Русака, Юрыя Сабалеўскага, Анатоля Плескачэўскага, Уладзіміра Пелясы, Юрыя Попкі і іншых. Тут жа сталі назапашвацца нераспаўсюджаныя наклады выдаваных у Саўт-Рывэры, а таксама дасыланых туды кніг і перыядычных выданняў.

Улічваючы, што асяродак у Саўт-Рыверы быў фактычна адзіным значным БЦРаўскім у ЗША, яго ўдзельнікі не асабліва дапускалі «чужынцаў» да сваіх архіўных скарбаў. У выніку вакол збераганых там дакументаў быў створаны пэўны арэол таямнічасці.

Аднак праблемай стала тое, што ў самім асяродку не было спецыялістаў, здольных належным чынам апрацаваць, сістэматызаваць ды нават проста забяспечыць належныя ўмовы для захавання дакументаў. Памяшканне, дзе яны захоўваліся, было даволі вільготным, што блага адбівалася на паперы. З часам некаторыя фонды дзеячаў БЦР сталі дзеля захавання перадаваць у недалёкі Ратгерскі ўніверсітэт, прыкладам, архівы Івана Касяка, Антона Даніловіча (Янкі Золака) і інш.

У ХХІ ст. у Саўт-Рывэры заставалася ўсё менш уласна пасляваенных беларускіх эмігрантаў, асабліва тых, хто разумеў каштоўнасць тых архіваў, што зберагаліся ў царкве. У архіўны пакой час ад часу сталі трапляць асобныя даследнікі.

Агульнае апісанне архіву зрабіў у 2007‑м даследнік Алег Гардзіенка, але і на той час дакументы былі не разабраныя і ўмовы іх захавання былі далёкія ад спрыяльных.

Актыўна лёсам архіваў апекаваўся пры жыцці гісторык Янка Запруднік, які скіраваў некаторыя з іх або ў Ратгерскі ўніверсітэт, або ў Беларусь. З ягоным сыходам у 2022 г. клопат пра пазасталыя дакументы лёг на плечы ягонай жонкі ўжо 90‑гадовай Надзеі Запруднік ды на некалькі гадоў маладзейшага грамадскага дзеяча і выдаўца Жоржа Навумчыка.

Іншыя ўдзельнікі цяперашняй саўт-рывэрскай царкоўнай грамады, як правіла, мала ўяўлялі ўнікальнасць захаваных у будынку дакументаў, стан якіх пры гэтым няспынна пагаршаўся».

«Увесну 2026 г. я напрасілася прыехаць у Саўт-Рывер, каб паглядзець, што на той момант там захоўвалася і па магчымасці папераздымаць найбольш каштоўныя дакументы (скарысталася з гасціннасці святара айца Канстанціна), — піша Наталля Гардзіенка. — Аднак у часе працы мне прапанавалі забраць тыя архівы і забяспечыць іх захаванасць, бо ў царкве яны доўга заставацца ўжо не змогуць.

У выніку перамоў з беларускімі структурамі ў Нью-Ёрку было вырашана, што архіўная частка збораў царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы будзе перавезеная на захаванне ў Беларускую фундацыю Крачэўскага, а кнігі і перыядычныя выданні апынуцца ў бібліятэцы Сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

Гэтак урэшце і было зроблена з дапамогай саўт-рывэрскіх беларусаў, а таксама спадарыні Валянціны Трыгубовіч, якой шчыра ўдзячная.

Парадаксальна, што ў створанай Радай БНР Беларускай фундацыі Крачэўскага апынуліся ўрэшце дакументы ідэйных антаганістаў: Радаслава Астроўскага, Аляксандра Русака, самой БЦР, у тым ліку арыгіналы дакументаў часоў нямецкай акупацыі (1943—1944), Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі і інш.

Усё гэта чакае сваёй апрацоўкі і сістэматызацыі і пасля таго будзе даступнае для даследнікаў, як і БЦРаўскія кнігі і перыядычныя выданні ў бібліятэцы сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Саўт-Рыверскія архівы працягнуць сваё жыццё ў зборах палітычных апанентаў», — зазначае даследчыца.

Дакумент аб стварэнні БЦР у снежні 1943 года ва ўмовах нямецкай акупацыі

Каментары1

  • .
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць