Грамадства

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Сезон збору ўраджаю ўсё яшчэ ўражвае рэкордамі. На гэты раз сваім дасягненнем пахваліўся жыхар Гродна.

Як распавёў уладальнік участку, гарбузы на лецішчы вырашылі высадзіць у пачатку сезона. Прычым мужчына выкарыстаў самае звычайнае насенне. Таму такога выніку — амаль 150 кілаграмаў — ніхто не чакаў, піша newgrodno.by.

«Пазнавата, праўда, апыліў. Ды і даглядаў не так, як пішуць у разумных артыкулах. Калі б рабіў усё як належыць, то, думаю, вынік быў бы лепшы», — кажа ён.

Што рабіць з ураджаем, гродзенец яшчэ не вырашыў. Таму пакуль гарбуз хутчэй з'яўляецца падставай для гонару, прычым не адзінай. На суседняй градцы падрастае 50‑кілаграмовая «суседка».

Дарэчы, абодва гарбузы пакуль не сарваныя (для падліку вагі выкарыстоўваецца асобная сістэма), таму тэарэтычна ўраджай можа стаць яшчэ цяжэйшым.

Самым буйным у гісторыі краіны лічыцца гарбуз вагой 520 кг, які ў свой час вырасцілі на Брэстчыне.

Сусветны рэкорд належыць брытанцу Яну Патана, які вырасціў гарбуз вагой 1295,8 кг! 

Каментары

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць