Грамадства

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?

Беларуска не змагла набыць у краме каля 500 грамаў свініны. Прадавачка адмовілася адрэзаць ёй патрэбную колькасць ад кавалка вагой прыкладна 800—1000 грамаў. Яна патлумачыла гэта тым, што рэшту вагой 300—400 грамаў потым нібыта будзе складана прадаць, піша «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Юрысты тлумачаць, што ў такой сітуацыі краме нельга самастойна вызначаць падобныя абмежаванні.

Калі тавар прадаецца на вагу, то-бок прадавец адпускае яго праз прылавак пасля ўзважвання, а на цэнніку пазначаная цана за кілаграм, то пакупнік мае права набыць менавіта тую колькасць, якую ён хоча.

Адвакатка Наталля Сінкевіч адзначыла, што ў такім выпадку дамова рознічнай куплі-продажу з’яўляецца публічнай.

Калі ў крамы ёсць магчымасць прадаць неабходны тавар, прадавец не мае права адмаўляцца ад яго продажу купцу.

Права спажыўца на свабодны выбар тавараў замацавана артыкулам 5 закона Беларусі «Аб абароне правоў спажыўцоў». За парушэнне патрабаванняў гэтага закона прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Юрыстка таксама падкрэсліла, што спасылкі прадаўца на ўнутраныя дакументы крамы не могуць апраўдаць адмову ў продажы. Такія дакументы не павінны супярэчыць дзейнаму заканадаўству.

Іншая сітуацыя ўзнікае, калі тавар ужо загадзя расфасаваны і на ўпакоўцы пазначаны яго фактычны кошт з улікам вагі. У такім выпадку прадавец мае права, але ўжо не абавязаны, адкрыць упакоўку і адрэзаць купцу патрэбную яму колькасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць