Культура22

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі афіцыйна з’явіўся рускамоўны спектакль «Маленькія трагедыі» паводле твора Аляксандра Пушкіна. Пастаноўкай займаецца сама дырэктарка тэатра Святлана Навуменка, піша Reform.news.

Фота: rtbd.by

Такім чынам, са снежня сярод 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў Беларусі застануцца толькі два, дзе беларуская мова будзе адзінай мовай спектакляў. Гэта Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя. Яго мэтай першапачаткова былі падтрымка і развіццё менавіта беларускай драматургіі.

У мінулым сезоне з ініцыятывы Святланы Навуменкі ў РТБД таксама планавалася пастаноўка спектакля паводле «Пацанскіх апавяданняў» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна. Аўтар твора актыўна падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны і нават сам непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Гэты спектакль у выніку, праўда, пастаўлены не быў.

Каментары2

  • расейскамоўны спектакль,
    06.10.2026
    расейскамоўны спектакль, на рускай мове ВКЛ канацлерыя ПРАЦАВАЛА
  • жарты рускамірскіх
    06.10.2026
    пушкін, маленькая трагедыя, па-расейску ў беларускамоўным тэатры - хто задумаў "канчатковае вырашэнне беларускага пытання", той мае нейкую злую іронію. Гэта відавочны наўмысны здзек над нацыянальным тэатральным мастацтвам.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць