Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры
На гэтым тыдні ўзброеныя і агрэсіўна настроеныя людзі ў масках з боку Беларусі спрабавалі пераправіць у Латвію групу нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі, паведамляе Delfi.lv.

Паводле слоў латвійскіх вайскоўцаў, група як мінімум з 20 мігрантаў пад кіраўніцтвам людзей у масках паспрабавала незаконна перасячы беларуска-латвійскую мяжу. Латвійскія вайскоўцы спынілі спробу пераходу.
У латвійскай арміі адзначылі, што ў параўнанні з многімі папярэднімі падобнымі выпадкамі на гэты раз дзеянні мелі асабліва дэманстратыўны і агрэсіўны характар. Людзі, якія суправаджалі мігрантаў, былі ўзброеныя, пагражалі латвійскім вайскоўцам, а таксама актыўна падштурхоўвалі і гналі мігрантаў у бок тэрыторыі Латвіі.
Праз некалькі гадзін пасля гэтага здарэння людзі ў масках ужо самі праніклі на тэрыторыю Латвіі. Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Яніса Домбравы, яны пашкодзілі электрычную размеркавальную шафу і скралі камеры назірання. Да прыбыцця падраздзялення латвійскіх памежнікаў парушальнікі паспелі вярнуцца на тэрыторыю Беларусі.
Домбрава заявіў, што Беларусі варта ўлічваць: падобныя інцыдэнты могуць прывесці да больш сур'ёзных наступстваў для самой Беларусі.
У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў
Галоўны памежнік Латвіі: Тунэлі на мяжы дакладна капалі з ведама беларускіх службаў
У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі адзін падземны тунэль для нелегальных мігрантаў
Frontex: Тунэлі мігрантаў на беларускай мяжы будуюцца з ведама і пры падтрымцы ўладаў Беларусі
Як жывуць людзі ў найбліжэйшым да Беларусі латвійскім райцэнтры і што думаюць пра закрыццё мяжы
Каментары