Свет33

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў

У Латвіі ўступіў у сілу новы іміграцыйны закон, які істотна змяняе правілы знаходжання і працаўладкавання іншаземцаў. Больш жорсткія абмежаванні прадугледжаныя толькі для грамадзян Расіі, піша «Радыё Свабода».

Статуя Роланда на Ратушнай плошчы ў Рызе. Фота: Getty Images / Jon Hicks

Па новых правілах, іншаземцу, які атрымлівае часовы дазвол на жыхарства ў Латвіі менавіта ў сувязі з працаўладкаваннем, цяпер звычайна выдаюць яго не больш чым на адзін год. Выключэнне прадугледжана для выпадкаў, калі працадаўца плаціць падаткі ў рэжыме мікрапрадпрыемства. Блакітную карту Еўрапейскага саюза пры гэтым выдаюць на два гады.

Закон вызначае 23 катэгорыі замежнікаў, якія могуць працаваць у Латвіі без дадатковых абмежаванняў. Сярод іх уладальнікі пастаяннага дазволу на жыхарства, мужы, жонкі і дзеці грамадзян Латвіі, неграмадзян або ўладальнікаў пастаяннага ДНЖ, нашчадкі латышоў і ліваў, уцекачы, людзі з альтэрнатыўным статусам або часовай абаронай і члены іх сем'яў, апекуны латвійскіх грамадзян і неграмадзян, ахвяры гандлю людзьмі, некаторыя студэнты, даследчыкі і інвестары.

Для грамадзян Беларусі ў новым законе прадугледжаная асобная схема. Беларус, які перад паўторнай падачай дакументаў не менш за тры апошнія месяцы афіцыйна працаваў у Латвіі і плаціў падаходны падатак, можа атрымаць паўторны часовы дазвол на жыхарства тэрмінам на адзін год.

Пры гэтым грамадзяне Беларусі выключаныя з шэрагу палажэнняў закона і таму не могуць атрымліваць дазволы на жыхарства на некаторых падставах, даступных грамадзянам іншых краін, за выключэннем Расіі.

Асобныя правілы тычацца адукацыі. Беларус можа атрымаць ДНЖ у Латвіі, калі яго знаходжанне ў краіне звязанае з абменам студэнтамі паміж акрэдытаванымі навучальнымі ўстановамі.

У выпадках, якія непасрэдна не прадугледжаныя законам, калі грамадзянін Беларусі падае заяву на часовы ДНЖ тэрмінам да трох гадоў, дазвол можа даць міністр унутраных спраў. Гэта магчыма, калі выдача дазволу адпавядае міжнародна-прававым нормам або звязаная з гуманітарнымі меркаваннямі.

Для грамадзян Расіі абмежаванняў яшчэ больш. У прыватнасці, яны не могуць атрымліваць ДНЖ у якасці кіраўніка кампаніі, інвестара, удзельніка стартапа або звычайнага наёмнага работніка. Пры гэтым для іх захоўваецца магчымасць атрымліваць блакітную карту ЕС, пераязджаць у межах групы кампаній і ўдзельнічаць у навукова-даследчых праектах.

Грамадзяне Расіі таксама не могуць атрымаць візу з правам на працу або візу для аддаленай працы, за выключэннем сезоннай працы.

Адной з мэтаў новага закона называецца ўзмацненне кантролю за працаўладкаваннем і нелегальнай міграцыяй. У дакуменце ўлічваюцца і мігранты, якія маглі трапіць у Латвію без законных падстаў для ўезду.

Новы закон таксама ўводзіць адказнасць за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Гэта тычыцца ў тым ліку перавозчыкаў, якія за грошы забіраюць нелегальных мігрантаў каля месца незаконнага перасячэння мяжы і дастаўляюць іх у населеныя пункты.

Фізічнай асобе, якая перавезла ў Латвію чалавека без неабходных дакументаў, пагражае штраф ад 200 да 400 базавых адзінак за кожнага перавезенага. Для юрыдычнай асобы штраф складае ад 840 да 1400 базавых адзінак за кожнага чалавека.

Каментары3

  • Бу
    22.09.2026
    Сярод іх ... мужы, жонкі і дзеці грамадзян Латвіі... ==> Нейкае дзіўнае тут пішуць, бо дзеці грамадзян Латвіі = грамадзяне Латвіі, ім усё гэта фіялетава.
  • Думка беларуса
    22.09.2026
    ну какая разница
  • Перадавая дзяржава
    22.09.2026
    Трэба летувісамі хуценька пераняць гэтыя перадавыя практыкі, а то нешта непаспавяюць за братамі ў прыгнёце беларусаў.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»11

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць