Свет55

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл 17 верасня наведаў Рыгу. Там ён сустрэўся з прэм’ер-міністрам Латвіі Андрысам Кулбергсам, міністрам замежных спраў і кіраўніком Дзяржаўнай памежнай службы краіны. Пра візіт паведаміла амбасада ЗША ў Латвіі.

Джон Коўл і Андрыс Кулбергс. Фота: facebook.com/usembassyriga

У Рыгу, як паведамляецца, Коўл прыехаў, каб больш даведацца пра праблемы бяспекі на ўсходняй мяжы Латвіі, а таксама абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва паміж ЗША і Латвіяй.

Падчас сустрэчы з Андрысам Кулбергсам асаблівую ўвагу бакі надалі бяспецы латвійскай мяжы з Беларуссю і Расіяй, супрацьдзеянню нелегальнай міграцыі, якую латвійскія ўлады звязваюць з дзеяннямі беларускага рэжыму, а таксама намаганням ЗША па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі.

Кулбергс назваў ЗША стратэгічным саюзнікам і важным партнёрам Латвіі. Ён адзначыў значэнне амерыканскай вайсковай прысутнасці ў краіне і практычнай падтрымкі ў абароне ўсходняй мяжы. Паводле яго слоў, умацаванне латвійскай мяжы адначасова ўзмацняе бяспеку Еўрапейскага саюза і НАТА.

Латвійскі прэм’ер таксама станоўча ацаніў вызваленне 25‑ці беларускіх палітвязняў, але падкрэсліў, што ў дзеяннях беларускіх уладаў істотных паляпшэнняў не назіраецца.

Паводле меркавання Кулбергса, беларускі рэжым працягвае рэпрэсіі супраць грамадства, падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны і выкарыстоўвае міграцыю як інструмент гібрыднай атакі. У сувязі з гэтым Латвія лічыць неабходным захоўваць палітычны і санкцыйны ціск ды падтрымлівае пашырэнне і ўзмацненне санкцый Еўрасаюза.

Акрамя пытанняў бяспекі, падчас сустрэчы пацверджаная зацікаўленасць Латвіі ў паглыбленні эканамічнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі і прыцягненні новых амерыканскіх інвестыцый.

Каментары5

  • Рыжская дамова
    17.09.2026
    Як гэта сімбалічна, у дзень скасавання той дамовы.
  • Нейкае непаразуменне
    17.09.2026
    Трэба тэрмінова каментар Дзяніса Кучынскага. Хай бы сардэчка супакоіў.
  • Вячорка падсуяціўся
    17.09.2026
    Зараз усё будзе. Усе выйдуць. Кава ў Керчы. Украінізацыя Беларусі пайшла. Зараз вялікая перамога будзе, а потым зрада разал'ецца шырака рака. Дрэнна, што беларусы ў бурбалцы, Украіна ўжо гэты этап прайшла. Ніхто не ведае, пра што размаўлялі у Латвіі і Літве. Магчыма яны абмяркоўвалі падрыхтоўку да вайны.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць