«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыль Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады
Канадская спявачка і актрыса прызналася, што стала мамай. Аўрыль апублікавала тры фота з нованароджанай дачкой.
Учора Аўрыль Лавін упершыню ў 2026 годзе выйшла на сувязь у асабістым блогу. Яна паведаміла, што нарадзіла дачку. Аўрыль апублікавала тры кранальныя чорна-белыя здымкі. На першым кадры — ручка малой і рукі яе бацькоў.

Таксама артыстка сфатаграфавалася з дачкой на руках, беражліва прыціскаючы яе да грудзей.

А на трэцім здымку на скейтбордзе — частай візітоўцы яе ранейшых кліпаў — стаялі тры пары абутку.

«Наша маленькая прынцэса з'явілася на свет», — напісала Лавінь.
Аўрыль Лавінь афіцыйна была замужам двойчы. Першы шлюб спявачкі з музыкам Дэрыкам Уіблі распаўся ў 2009 годзе. Другі раз Аўрыль выйшла замуж у 2013 годзе: яе мужам стаў лідар «Нікельбэк» Чэд Кругер. Праз два гады пара абвясціла пра развод.
Хто яе новы абраннік — невядома.
У нулявыя і дзясятыя гады Аўрыль Лавінь была адной з самых папулярных спявачак, якія выступалі ў стылі поп-панк.
У 2014 годзе Лавінь раптоўна знікла з публічнай прасторы, пасля чаго яе фанаты пачалі будаваць канспіралагічныя тэорыі пра тое, што магло здарыцца са спявачкай.
Самай папулярнай з іх стала тэорыя пра тое, што Лавінь нібыта памерла яшчэ ў 2002 годзе, а цяпер замест яе выступае двайнік.
Каментары