Ежа

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары

Ці можа так быць і ці законна гэта?

Пакупнікі прывыклі шукаць на цэнніках зніжкі і акцыі, але часам для больш выгаднай пакупкі дастаткова выбраць пэўны спосаб аплаты. Чытач звярнуў увагу на незвычайныя цэннікі ў адной з мінскіх крам: кошт тавару там залежыць ад таго, як і дзе за яго разлічвацца. Мужчына здзівіўся і вырашыў высветліць, ці законна гэта, піша Onliner.by.

— Крама «Хіт» у Мінску на вуліцы Яна Райніса. Цэны пры аплаце безнаяўным разлікам ніжэйшыя, чым у касіра. Наколькі гэта наогул законна? — цікавіцца чытач.

На фатаграфіях відаць, што на цэнніках пазначаны адразу два кошты. Напрыклад, паўтаралітровая бутэлька малака «Мінская марка» каштуе 4,26 рубля, а пры аплаце карткай на касе самаабслугоўвання — 4,15 рубля. Зніжка складае 3%.

Ёсць і больш прыкметная розніца. Кілаграм цукерак «Даежъ» абыдзецца ў 19,03 рубля па звычайнай цане, а пры аплаце карткай на касе самаабслугоўвання — у 16,99 рубля. Эканомія — крыху больш за два рублі.

Падобная гісторыя і з іншымі прадуктамі. Напрыклад, 300‑грамовая ўпакоўка салакі каштуе 5,02 рубля, а пры выкананні ўмоў зніжкі — 4,69 рубля. За 150 грамаў фарэлі замест 10,26 рубля можна заплаціць 9,59 рубля.

Пры гэтым на цэнніках асобна пазначана, што зніжка дзейнічае менавіта пры аплаце карткай на касе самаабслугоўвання. Гэта значыць, справа не толькі ў безнаяўным разліку, але і ў выбары касы.

А што з гэтай нагоды кажа закон? Журналісты звярнуліся да юрыста па абароне правоў спажыўцоў Івана Райкевіча і папрасілі патлумачыць, ці можа крама ўсталёўваць такія ўмовы.

— Насамрэч закон дазваляе такія дзеянні. Так, у пункце 4 артыкула 9¹ закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» сказана, што прадаўцу забаронена ўстанаўліваць у дачыненні да аднаго віду тавараў розныя цэны ў залежнасці ад формы аплаты тавараў. Пры гэтым прадаўцом могуць устанаўлівацца зніжкі, іншыя формы стымулявання рэалізацыі тавараў, а таксама разлікаў у безнаяўнай форме. Іншымі словамі, стымуляваць спажыўцоў купляць па картцы можна, а вось наадварот — не.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць