«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам
Саліст мінскага гурта «Без білета» Віталь Артыст падзяліўся ў сацсетках навіной, што яго прызналі асобай, не занятай у беларускай эканоміцы.

«Крышачку падрасстроіўся я сёння. Таму што ўручылі мне паперу, што я больш не заняты ў эканоміцы. За гэтыя гады, пакуль у мяне не было магчымасці граць канцэрты, я перапрабаваў розныя дзвіжавыя прафесіі. Я быў і вадзілам, і дрывасекам, і касцом, і прачкай, і вясковым будаўніком, і кур’ерам. Ну, рэальна, кім толькі не працаваў.
Але прызнаюся, што будаўнік з мяне кепскі. Значна лепш у мяне атрымліваецца песні пісаць. І хачу сказаць дзякуй Беларусі за магчымасць жыць, дыхаць гэтым паветрам, марыць пад беларускім небам. І вельмі спадзяюся, што аднойчы ў мяне з’явіцца магчымасць быць занятым у эканоміцы і займацца сваёй прафесіяй — пісаць песні і выконваць іх людзям.
Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Вось куды яшчэ схадзіць? Калі ведаеце, падкажыце.
Сусвет, я пасылаю табе гэты відэаліст. Зрабі што-небудзь і падкажы мне, куды рухацца, падай мне які-небудзь яшчэ знак, акрамя вось гэтага ліста, які мне ўручылі вось раніцай», — расказаў Артыст.
Крыху раней ён расказаў пра негатыўную рэакцыю, з якой чамусьці сутыкаецца праз свае гастролі ў Расіі.
Гурт «Без білета» пачаў пасля перапынку ў чатыры гады гастраляваць у Расіі з пачатку 2026 года. Перад тым Віталя Артыста, саліста і стваральніка беларускага гурта «Без Білета», 19 кастрычніка 2025 года ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў».
Гурт «Без білета» хэйцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў
Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз
Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі
Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары