Свет

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі

На відэа, што з’явілася ў сацсетках, — пачкі купюр рассыпаныя на зямлі, побач —людзі ў форме. Відэа звязваюць з затрыманнем кіраўнікоў дзвюх буйных дзяржкампаній — інвестфонду «Самрук-Казына» і «Казахстанскіх чыгунак».

Пра чамадан, які выкінулі з акна жылога комплексу на вуліцы Кунаева ў Астане, паведаміў журналіст Міхаіл Казачкоў. Паводле яго, гэта звязана з затрыманнем высокапастаўленых асоб, якіх падазраюць у атрыманні хабару.

Неўзабаве Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана пацвердзіў: 11 лістапада затрыманыя старшыня праўлення фонду «Самрук-Казына» Нурлан Жакупаў і кіраўнік «Казахстанскіх чыгунак» Елжас Атыншыеў, а таксама іншыя падазраваныя. Ведамства паведаміла пра расследаванне карупцыйнага злачынства, але падрабязнасцяў не раскрыла.

«Самрук-Казына» кіруе найбуйнейшымі дзяржаўнымі актывамі Казахстана ў энергетыцы, прамысловасці і транспарце. Жакупаў узначальваў фонд з красавіка 2023 года. Атыншыеў кіраваў чыгункай крыху больш за тры месяцы — яго прызначылі ў ліпені.

Каму належаў чамадан з далярамі і ці звязаны ён з гэтай справай, афіцыйна пакуль не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць