Здарэнне адбылося яшчэ ў жніўні.
У Петрыкаўскі РАУС паступіла паведамленне аб выкраданні аўтамабіля. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Аўтамабіль з бачнымі пашкоджаннямі знайшлі непадалёк ад вёскі, дзе пражывае пацярпелы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Падчас агляду аўтамабіля спецыяліст Дзяржкамітэта судовых экспертыз выявіў на кузаве сляды зацірання. Акрамя таго, на шыбіне дзверцаў эксперт-крыміналіст знайшоў след рукі.
Міліцыянеры затрымалі па падазрэнні ў выкраданні двух мясцовых жыхароў. Згодна з заключэннем дактыласкапічнай экспертызы, след далоні, знойдзены на месцы здарэння, належыць аднаму з затрыманых.
Як высветлілася, двое маладых людзей пілі. Пасля яны вырашылі пакатацца. Аўтамабіль узялі ў знаёмага — ведалі, што той не замыкае машыну на ноч, а ключ пакідае ў замку запальвання.
Па гэтым факце распачалі крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары