Свет22

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў

Першы прысуд Міхаілу Абызаву вынеслі ў снежні 2023 года.

Міхаіл Абызаў. Фота: АГН «Масква»

Таганскі суд Масквы вынес другі прысуд былому міністру па пытаннях Адкрытага ўрада Міхаілу Абызаву. На гэты раз яго прызналі вінаватым па справе аб махлярстве з інвестыцыямі Расійскай венчурнай кампаніі (РВК), піша Moskvichmag.

Паводле версіі следства, у 2016 годзе Абызаў арганізаваў крадзеж 5 млн даляраў, якія дзяржаўная РВК інвеставала ў амерыканскую кампанію Alion Energy, што займалася сонечнай энергетыкай. Грошы прызначаліся для развіцця перспектыўных тэхналогій, аднак, паводле версіі абвінавачання, былі выведзеныя праз падкантрольныя структуры і прысвоеныя.

Абызаў не прызнаў сваю віну. Ён сцвярджаў, што сам укладаў сродкі ў Alion Energy і страціў грошы разам з іншымі інвестарамі. Бок абароны настойваў, што няўдалая венчурная інвестыцыя не раўназначная махлярству.

З улікам папярэдняга прысуду канчатковы тэрмін склаў 14 гадоў калоніі. Таксама яму прызначылі дадатковы штраф больш за 80 млн расійскіх рублёў (каля мільёна даляраў). Пракуратура прасіла прызначыць экс-міністру восем гадоў пазбаўлення волі па новай справе, а па сукупнасці з папярэднім прысудам — 15 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф 90 млн рублёў.

Першы прысуд Абызаву вынеслі ў снежні 2023 года. Праабражэнскі суд Масквы прызначыў яму 12 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф у памеры 80 млн рублёў за стварэнне злачыннай супольнасці, махлярства і іншыя злачынствы.

Суд вызначыў, што Абызаў і ягоныя саўдзельнікі ў 2011—2014 гадах скралі каля 4 млрд рублёў у буйных навасібірскіх энергетычных кампаній «Сібэка» і «Рэгіянальныя электрычныя сеткі». Для гэтага, згодна з прысудам, выкарыстоўваліся фіктыўныя здзелкі па набыцці акцый праз кіпрскую кампанію па завышаных цэнах.

Былога міністра таксама прызналі вінаватым у незаконным удзеле ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Міхаіл Абызаў нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе, вучыўся там у школе пасля чаго перабраўся ў Маскву. Абызава арыштавалі вясной 2019 года па абвінавачанні ў крадзяжы і вывадзе за мяжу чатырох мільярдаў расійскіх рублёў. У 2023 годзе яго прысудзілі да 12 гадоў калоніі і штрафу 80 млн расійскіх рублёў (каля мільёна даляраў).

Каментары2

  • Джэнэрэйшн П
    11.11.2026
    Чалавек быў вельмі талантлівы і шматгранны. Спачатку быў з Чубайсам, потым з Ратэнбергамі, потым з Вексельбергам і Махмудавымі, а потым знову з Чубайсам.

    Любімая схема: узяць крэдыт ці дамову па пастаўцы чаго-небудзь а потым, калі не выгарыць прыдбаць заклад і з ім пайсці ў наступную здзелку. Пагарэў, калі пытаўся гэтак развезці больш зубастых гангстараў з Альфа-груп. Тыя пайшлі адразу да Пуціна.

    Дарэчы, а як ён стаў багатым? У 1995 годзе паставіў у Сібір пад залог акцый паліва з Мазырскага НПЗ... За паліва не расплаціліся, ён атрымаў акцыі.
    Цікава, хто тады быў па гэтай тэме ва ўрадзе, наўрацці Купрыянаў сам бы на такое палез. Кокараў? Марыніч? Ці вышэй?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць