Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў
Прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Вадзім Пракоп'еў нядаўна напісаў калонку для Deutsche Welle, у якім расказаў, якія надзеі ўскладаў на Сяргея Ціханоўскага і чаму нічога з гэтага не атрымалася. Выданне «Люстэрка» ў прынагодным інтэрв'ю з Пракоп'евым распытала яго пра гэта больш падрабязна.

— Вы пісалі, што ў вас былі надзеі на Сяргея Ціханоўскага як прадстаўніка беларускіх інтарэсаў у ЗША. Цяпер ён сфакусаваўся на крытыцы дэмсіл. Хто і як цяпер можа прасоўваць беларускі парадак дня ў Амерыцы?
— Я ўпэўнены, што вы правільна разумееце маю задуму: я не разлічваў, што Сяргей пачне размаўляць як Кісінджар ці Бжазінскі. Яго задачай, паводле маёй задумы, было паспрабаваць стаць пазнавальным тварам у ЗША. І нельга сказаць, што для гэтага не было ніякіх перадумоў, бо яго вызваленне было сенсацыяй.
На жаль, валтузня, якая здарылася ў першы месяц пасля вызвалення, дзеянні Офіса Святланы ў дачыненні да Сяргея не дазволілі яму прыехаць у Амерыку своечасова. Бо жалеза трэба каваць пакуль гарачае. Я лічу, што ў яго быў не нулявы шанец уварвацца ў амерыканскія медыя адразу пасля вызвалення. І гэта быў бы ключавы фактар.
Тым не менш, Сяргей здолеў дзякуючы сваім выступам стварыць пэўны імідж у англамоўнай прасторы. Так, ён вырашыў не ісці далей гэтым шляхам. Усё астатняе я апісаў у сваёй калонцы для Deutsche Welle. Але ідэя была простая: праз пазнавальнасць прыйсці да палітычнага ўплыву ў Вашынгтоне.
Якія інструменты нашага палітычнага ўплыву ў ЗША ўвогуле існуюць? Ёсць фармальныя і нефармальныя. Да фармальных адносіцца праца з фабрыкамі думкі, выступы ў Кангрэсе, праца ў медыя і з экспертамі, амерыканскімі ўніверсітэтамі, спецыялістамі ў замежнай палітыцы. Ёсць нефармальны бок, калі асабістыя сувязі дазваляюць сапраўды прасоўвацца. Карацей, гэта комплекс інструментаў.
Гэтым ніхто не займаецца ў ЗША. Беларуская дыяспара, якая перыядычна звяртаецца да сваіх кангрэсменаў, можа быць толькі дадаткам да такой палітыкі. Па вялікім рахунку мы гаворым пра маю старую ідэю 2023 года пра тое, што ў Вашынгтоне мусіць быць амбасада свабоднай Беларусі. І гэта не можа быць нават адзін чалавек, гэта, відавочна, група людзей.
І тут мы натыкаемся на вядомую супярэчнасць ва ўладкаванні беларускай апазіцыі. Офіс Святланы Ціханоўскай прывык атрымліваць парады і грошы ў Вашынгтоне. Але калі мы хочам прагрэсу, то трэба, наадварот, выдаткоўваць на ўплыў у Амерыцы свае рэсурсы.
— Вы разумееце, чаму Ціханоўскі не захацеў ісці гэтым шляхам?
— Я думаю, што гэта вельмі складаны шлях. Сяргей — таленавіты і творчы чалавек, але такі шлях патрабуе вялікага напружання і самадысцыпліны. Для гэтага патрэбная англійская іншага ўзроўню і ўжо дакладна трэба было ісці ў амерыканскі ўніверсітэт. Часам гэта проста не супадае з настроем чалавека, часам гэта наступствы турмы. Ну і потым, гэта даволі высокая планка.
Я лічу, што ў Сяргея магло б атрымацца, бо я бачыў, як ён выступае перад амерыканскай аўдыторыяй. Ён вельмі пераканаўчы, абаяльны, сфакусаваны. У Сяргея выдатны сацыяльны інтэлект. Я бачыў рэакцыю амерыканцаў. Шкада, што ён абраў іншы шлях.
Месца для беларускага прадстаўніка ў Амерыцы, такім чынам, вакантнае.
Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар
Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач
«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага
Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна
Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча
Каментары