Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька
Малюнак зімародка, зроблены 13‑гадовым прынцам Джорджам, апублікавалі ў спецыяльным выпуску часопіса Country Life, запрошаным рэдактарам якога стаў яго бацька, прынц Уільям. На малюнку, які хлопец зрабіў гэтай вясной, калі яму было 12 гадоў, намаляваная яркая птушка, што сядзіць на галінцы, піша Бі-бі-сі.

Спецыяльны выпуск часопіса налічвае 300 старонак. У ім таксама надрукаванае інтэрв’ю з прынцэсай Уэльскай Кэтрын, у якім яна расказала пра аднаўленне пасля лячэння ад раку. Паводле яе слоў, дактары папярэджвалі, што на гэтым шляху будуць як добрыя, так і дрэнныя дні.
Прынц Джордж, які, як паведамляецца, любіць маляваць, працягвае сямейную традыцыю. Ягоны дзядуля, цяперашні кароль Карл III, таксама захапляецца жывапісам. Маці Джорджа і ягоны дзядзька, герцаг Сасекскі, вывучалі мастацтва ў старэйшых класах школы ў межах праграмы A-level. Кэтрын, акрамя таго, атрымала ўніверсітэцкую адукацыю ў галіне гісторыі мастацтваў.

У мінулым годзе Кэтрын, Джордж, а таксама малодшыя дзеці прынца і прынцэсы Уэльскіх — Шарлота і Луі — намалявалі партрэты адно аднаго. Кенсінгтанскі палац апублікаваў усе чатыры малюнкі ў сацыяльных сетках. У палацы патлумачылі, што такая творчая дзейнасць дапамагла членам сям’і адчуць блізкасць, уважліва паглядзець адно на аднаго і засяродзіцца адно на адным.

У інтэрв’ю пісьменніку-прыродазнаўцу Роберту Макфарлейну Кэтрын расказала, што аднаўленне пасля хваробы не адбываецца па прамой лініі. Яна параўнала гэты працэс з прыродай, у якой перыяды адпачынку, роздумаў і абнаўлення не менш важныя, чым час росту.
У іншым матэрыяле часопіса прынц Уільям расказвае пра прагулкі са сваімі сабакамі Орлай і Ота, а таксама пра тое, як ягоныя дзеці любяць бываць на свежым паветры і даследаваць навакольны свет. Ён таксама прызнаецца, што любіць заходзіць у паб і выпіць пінту сідру з лёдам.
Яшчэ адна важная тэма выпуску — бяспека жанчын, якія служаць ва Узброеных сілах Вялікабрытаніі. Прынц Уільям заклікаў змяніць атмасферу ў войску, зрабіць яе больш адкрытай для жанчын і заснаванай на павазе да іх. Паводле яго слоў, неабходна прыкласці больш намаганняў, каб абараніць вайсковак ад сэксуальных дамаганняў.
Гэтыя заявы прагучалі на фоне абставінаў смерці 19‑гадовай вайскоўкі Джэйслі Бек у 2021 годзе. Каранер прыйшоў да высновы, што бяздзеянне арміі спрыяла яе самагубству. Камандзір дзяўчыны дамагаўся яе, а іншы вайсковец учыніў у дачыненні да яе сэксуальны гвалт, аднак вайсковае кіраўніцтва не прыняло неабходных мер.
У часопісе таксама прадстаўленыя галоўны трэнер футбольнага клуба «Астан Віла» Унаі Эмеры. Напярэдадні выхаду выпуску ён назваў падтрымку клуба з боку прынца Уільяма фантастычнай. Паводле яго слоў, каманда ганарыцца магчымасцю радаваць прынца добрымі навінамі, вынікамі і прыемнымі футбольнымі момантамі.
Прынц Уільям не першы высокапастаўлены прадстаўнік брытанскай каралеўскай сям’і, які стаў запрошаным рэдактарам Country Life. Кароль Карл III некалькі разоў браў на сябе гэту ролю, у тым ліку з нагоды свайго 65‑годдзя і 70-годдзя. Раней спецыяльныя выпускі часопіса рэдагавалі таксама каралева Каміла і прынцэса Ганна.
Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы
Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць
«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і
Дзеці Гары і Меган змянілі школу праз некалькі дзён пасля пачатку года. Прычына — інтэнсіўны дарожны рух
Каментары