Грамадства11

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці

12 лістапада — шэсць гадоў з дня смерці Рамана Бандарэнкі. Вінаватыя дагэтуль не пакараныя. Стрыечная сястра Рамана Вольга Кучарэнка расказала «Радыё Свабода», як сям’я перажывае гэтую страту, чаму людзі працягваюць наведваць магілу Рамана і ці ёсць надзея на справядлівасць.

Вольга Кучарэнка на фоне партрэта Рамана Бандарэнкі. Архіўнае фота

11 лістапада 2020 года 31‑гадовы Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома, дзе людзі ў цывільным зразалі бел-чырвона-белыя стужкі, якія сталі сімвалам пратэстаў супраць Лукашэнкі. Мужчыны схапілі Рамана, збілі яго і адвезлі ў міліцыю. На наступны дзень ён памёр у бальніцы.

Паводле стрыечнай сястры Рамана Вольгі Кучарэнка, за шэсць гадоў сям’я ў пэўнай ступені навучылася жыць з гэтай стратай. Але боль нікуды не знік.

«Мы з мамай Ромы пастаянна на сувязі, пастаянна пераасэнсоўваем усё, што адбылося, з надзеяй на тое, што людзі, якія ўчынілі гэта злачынства, калі-небудзь будуць пакараныя», — кажа Вольга.

«Гэта страта застаецца на ўсё жыццё незагойнай ранай»

Вольга расказала пра тое, як цяпер жыве маці Рамана:

«Яна трымаецца, але, натуральна, гэта страта застаецца на ўсё жыццё незагойнай ранай. Бо вярнуць блізкага, роднага сына ніхто, вядома, не ў стане. Ніякія новыя сэнсы, мэты і заняткі».

Па словах Вольгі, нават праз шэсць гадоў людзі наведваюць магілу Рамана Бандарэнкі ў Беларусі. Яны прыносяць кветкі, прыбіраюць і паведамляюць родным, што былі там.

«Вельмі часта людзі пішуць, што прыходзілі, наведвалі Рому, пакінулі кветкі, прыбраліся. Людзі памятаюць. Уначы цётка Лена [маці Рамана] дасылала, што яна якраз была ў Ромы на магілцы, і там былі кветкі, і нейкія цукеркі людзі пакідалі, і жывыя і штучныя кветкі».

Асабліва шмат людзей, паводле яе, прыходзіць у памятныя даты — у дзень нараджэння Рамана і ў гадавіну ягонай смерці. Для маці Рамана гэта не толькі маральная, але і практычная падтрымка. Калі яна не можа сама наведаць магілу, іншыя людзі могуць паглядзець, ці ўсё там у парадку, і пры неабходнасці нешта паправіць.

«Яна разумее, што яна не адна з гэтай трагедыяй, і ўжо нават праз столькі гадоў яна тым не менш бачыць, што людзі неабыякавыя, не забыліся, і для іх гэта важна», — падкрэслівае Вольга і дадае, што людзі таксама рэгулярна пішуць маці Рамана і падтрымліваюць яе.

«Гэта вельмі ўсяляе надзею і нават натхняе, што людзі такія адкрытыя, сумленныя, з такімі добрымі чалавечымі якасцямі».

Помнік на магіле Рамана Бандарэнкі. Фота: «Дапамога»

Нягледзячы на тое, што прайшло ўжо шэсць гадоў, па словах Вольгі Кучарэнкі, сям’і нічога не вядома пра зрухі ў расследаванні смерці Рамана.

«Па гэтай частцы ўвогуле поўны нуль, ніхто не паведамляў пра нейкія там зрухі. Увогуле нічога няма».

Сярод магчымых датычных да нападу ініцыятыва ByPol называла тагачаснага кіраўніка Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава, кікбаксёра Дзмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант. Паводле расследавання ByPol, смяротныя траўмы Раману нанеслі байцы САХРа.

Сястра Рамана мяркуе, што рэальныя змены ў справе могуць адбыцца толькі пасля змен у самой Беларусі. На пытанне, ці зразумела ёй, хто менавіта вінаваты ў смерці брата, Вольга адказала станоўча.

«Асабіста для мяне гэта не патрабуе расследавання. Магчыма, у нейкіх нюансах яшчэ давядзецца разабрацца, але мне ўсё зразумела, персанальна кожны для мяне зразумелы. Гэта было вядома адразу. Я ўпэўненая, што яны будуць пакараныя, іншае пытанне — час».

12 лістапада 2020 года пры трагічных абставінах памёр 31‑гадовы мінчук Раман Бандарэнка. Жыхара «плошчы Перамен» у Мінску (двор на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Смаргоўскага тракта) выкралі і пабілі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі.

У бальніцу Рамана завезлі з РУУС Цэнтральнага раёна Мінска з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі. Назаўтра ён памёр.

Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 года на запісах з камер назірання пазналі Дзмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

Спачатку Следчы камітэт Беларусі заявіў, што Раман Бандарэнка нібыта быў п’яны. Пасля журналісты і медыкі абверглі гэта. 18 лютага 2021 года, на соты дзень пасля смерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце смерці яе сына пачалі крымінальную справу. 17 верасня 2021 года справу прыпынілі «з прычыны неўстанаўлення асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

13 лістапада 2020 года на партале Tut.by быў апублікаваны артыкул, дзе на падставе медыцынскіх дакументаў паведамлялася, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю. 19 лістапада затрымалі аўтарку артыкула, журналістку Кацярыну Барысевіч, і доктара бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна. Кацярыне Барысевіч прысудзілі 6 месяцаў калоніі і штраф у 2900 рублёў, доктару Арцёму Сарокіну — два гады з адтэрміноўкай на год і штраф 1450 рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць