Грамадства1717

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Раман Бандарэнка памёр роўна пяць гадоў таму ў выніку жорсткага збіцця на Плошчы Перамен у Мінску.

Фота: «Дапамога»

Цяпер стала вядома, які помнік паставілі на могілках забітаму мужчыну.

«Дзякуючы падтрымцы, салідарнасці і любові, сёння гэты помнік стаіць — як сімвал годнасці, мужнасці і памяці пра чалавека, які аддаў сваё жыццё за праўду і за Беларусь. Сям’я выказвае падзяку ўсім, хто ахвяраваў сродкі i хто проста памятае. Гэта помнік не толькі Раману — гэта помнік усім, хто не змоўк перад злом», — паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі «Дапамога».

Сёння а 19‑й гадзіне каля пасольства Беларусі ў Вільні (вул. Міндоўга, 13, адразу за крамай «Максіма») пройдзе акцыя памяці Рамана. 

@nashaniva Родныя паставілі помнік на магіле Рамана Бандарэнкі. Яны доўга чакалі, мінула пяць гадоў. Можна здагадвацца аб прычынах таго, чаму гэта зацягнулася. Нарэшце помнік паўстаў. Ëн сціплы, але дастойны, з шэрага граніту #беларусь #явыхожу #нашаніва #мова #романбондаренко ♬ original sound - Basem khaled متخصص بشره

31‑гадовага Рамана Бандарэнку збілі і затрымалі напярэдадні 11 лістапада 2020 года на Плошчы Перамен у Мінску, а пасля забралі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Адтуль мужчына трапіў у Бальніцу хуткай дапамогі з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі, дзе праз некалькі гадзін памёр.

Яго апошнімі словамі вечарам 11 лістапада былі: «Я выходжу».

Дзякуючы злітым запісам размоў і білінгу тэлефонаў, стала вядома, што сярод прысутных на Плошчы Перамен у той вечар былі прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, экс-кіраўнік беларускай Федэрацыі хакея, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў, кікбаксёр, які трэніраваў САХР, Дзмітрый Шакута.

Каментары17

  • Gorliwy Litwin
    12.11.2025
    потым нацыянал-чэкiсцкія прымірэнцы скажуць што так было трэба дзеля Міру і Дабрабыту Этнасу. Калі так скажа сам Марзалюк дык хто са сьвядомых хамячкоў асмеліцца яму запярэчыць?
  • Жыве Беларусь
    12.11.2025
    Бандытау́ эйсмант ( Массандра), баскова, шакуту яшчэ чакае пакаранне
  • БЕРАСЦЬ
    12.11.2025
    Годны помнік годнаму чалавеку

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка3

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць