Грамадства77

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку

17 кастрычніка ў швейцарскім Золатурне адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Яго падмурак зрабілі з беларускага валуна вагой амаль тону, прывезенага з Беларусі. Для рэстаўрацыі спатрэбіліся намаганні вялікай каманды, перамовы з гарадскімі ўладамі і няпростая гісторыя транспартавання каменя праз некалькі краін. Пра тое, чаму помнік запатрабаваў рэстаўрацыі, як беларускі валун везлі ў Швейцарыю, «Радыё Свабода» пагаварыла з кіраўніком фонду Марыі Магдалены Радзівіл Алесем Сапегам, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Швейцарыі.

Абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі

— Помнік у Золатурне адкрылі 21 кастрычніка 2017 года, праз два дні пасля 200‑й гадавіны смерці Касцюшкі. Ён жыў і памёр у гэтым швейцарскім горадзе. Як узнікла ідэя аднаўлення помніка і хто спрычыніўся да яе рэалізацыі?

— Сам помнік напрошваўся на рэстаўрацыю, бо першапачаткова яго паставілі ў нейкай нізіне і без падмурка. Такая была ідэя горада. Першыя чатыры гады горад адмаўляўся разглядаць гэта пытанне. І толькі дзякуючы розным структурам, арганізацыям і асобам мы змаглі атрымаць дазвол на рэстаўрацыю.

Гэта справа не аднаго чалавека. Была вялікая каманда. У ёй былі і асобныя людзі, і арганізацыі. Напрыклад, амбасада Швейцарыі ў Мінску, былая амбасадарка Ганна Эгер, мэр і муніцыпальныя службы Золатурна, начальнік мытнага склада ў Польшчы. Да гэтай гісторыі спрычыніліся таксама людзі, якія працавалі ў беларускай амбасадзе ў Швейцарыі, хоць яна і не была галоўным арганізатарам, а таксама ініцыятыва Maldzis. Было вельмі шмат людзей, якія маглі, хацелі і дапамагалі.

Валун, які прывезлі з Беларусі ў Швейцарыю для помніка Тадэвушу Касцюшку

— Як выглядае абноўлены помнік? І наколькі складана было прывезці камень з Беларусі?

— Як кажуць, заўсёды ўсё, што звязана з Касцюшкам, робіцца не так хутка і не так проста. Гэта заўсёды складаныя справы. Помнік быццам той самы, але выглядае ўжо зусім па-іншаму. З’явілася ідэя паставіць пад помнік беларускі валун. Ідэя была вельмі цікавая. Спачатку мы нават не ведалі, што гэта будзе настолькі складана ажыццявіць. Таму справа зацягнулася, можа, на год. Вельмі шмат праблем было з вывазам каменя з Беларусі ў Польшчу. На мяжы таксама ўзнікалі перашкоды. Палякі, напэўна, разоў пяць абыходзілі гэты камень, шукалі, што з ім не так. Адпраўлялі яго на рэнтген, пыталіся: «А дзе таблічка, дзе напісана пра Касцюшку?»

Потым былі праблемы з дастаўкай у Швейцарыю. Калі камень загрузілі ў аўтобус, выявілася, што ёсць праблема з нагрузкай на пярэднюю вось. Нас спыніла швейцарская паліцыя. Кіроўца парушыў заканадаўства, і быў судовы прысуд са штрафам. Таму ўсё было няпроста, доўга, на кожным этапе мы на нешта натыкаліся. Але ўжо адыходзіць ад справы не хацелася. Хацелася, каб камень быў беларускі, каб ён быў сапраўды з беларускіх палёў.

Цяпер ён выглядае вельмі прыгожа. Па-першае, помнік стаіць значна вышэй. Для яго пабудавалі пляцоўку з беларускай брукаванкі, каб можна было абысці помнік, пастаяць побач, зрабіць фатаграфіі і ўскласці кветкі.

— Чаму беларусам важна захоўваць памяць пра Касцюшку менавіта ў Швейцарыі, дзе ён правёў апошнія месяцы жыцця і дзе памёр?

— Я думаю, дзе б нашы беларускія героі ні былі, паўсюль трэба захоўваць гэтую памяць. Па-першае, у нас не так шмат беларускіх герояў, якіх мы шануем. Вельмі часта нашымі героямі становяцца не свае. Мы, беларусы, жывём у Швейцарыі, тут ёсць моцная беларуская суполка і іншыя беларускія структуры. Я лічу, што правільна падтрымліваць памяць не толькі пра Касцюшку, але і пра Марка Шагала ў Цюрыху, Адама Міцкевіча ў Лазане. Раней мы таксама падтрымлівалі памяць пра Марыю Магдалену Радзівіл у Фрыбургу. Дзе б нашы беларускія героі ні былі, іх трэба там падтрымліваць і памятаць.

— Ці слушнае пытанне і спрэчка, каму належыць Касцюшка?

— Слухайце, я думаю, гэта спрэчка ніколі не знікне. І мы самі ў гэтым вінаватыя, самі беларусы, бо мы самі яго забыліся. Можа быць, нам у нейкі пэўны час загадалі яго забыць. І мы проста ад яго самі адмовіліся. Цяпер вельмі цяжка вяртаць асобу Касцюшкі ў наша асяроддзе, знайсці яму месца сярод нас саміх. Мы прывыклі лічыць, што ён польскі герой. І цяпер вельмі цяжка заваёўваць для Касцюшкі месца нават сярод нас, беларусаў, не кажучы ўжо пра палякаў. Таму важна не спыняцца. Я бачу, што палякам дзіўна назіраць за нашымі ініцыятывамі. Для іх гэта выглядае смешна. Але бачу, што з часам гэта становіцца, можа быць, і трывожным для іх, таму што яны разумеюць: мы не спынімся.

Тадэвуш Касцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызваленчага паўстання 1794 года супраць Расійскай імперыі. Лічыцца адным з самых вядомых у свеце ўраджэнцаў Беларусі.

Каментары7

  • Падмурак
    17.10.2026
    Палякі пакуль усміхаюцца, літоўцы даўно напружаны. Не хвалюйцеся, мы возьмем толькі сваю частку. Не больш, але і не менш.
  • user
    17.10.2026
    На аўтобусе. Які сорам
  • Валошка
    17.10.2026
    Stary Litwin, Наўрад ці, можа толькі спадзяваўся на тое, што яго супляменнікі не стануць рускімі.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць