Ежа22

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?

Выбар на галоўным рынку Мінска ў кастрычніку па-ранейшаму радуе. Аднак частка прадуктаў ужо даражэе.

Журналісты Tochka.by заехалі на Камароўку напярэдадні выходных. 

Танную бульбу можна знайсці толькі ў некалькіх прадаўцоў — ад 0,79 рубля за кілаграм. Астатнія бяруць па 2—4 рублі, што для сезону здаецца дарагавата.

Капусту аддаюць па 0,8—3 рублі за 1 кг, моркву — па 1—5 рублёў, буракі — па 2,5—4,5 рубля, цыбулю — па 2,5—20 рублёў.

Па-ранейшаму ёсць танная цукровая кукуруза — ад 2,5 рубля за кілаграм.

Перац прадаюць ад 3 рублёў за 1 кг. Самыя выгадныя памідоры каштуюць усяго 1 рубель за кілаграм.

У сярэднім жа таматы прадаюцца па 2,5—7 рублёў, але ёсць і даражэйшыя — па 12—25 рублёў.

З агуркамі таксама цікава. Іх становіцца ўсё менш, самыя танныя каштуюць 1,5 рубля, у сярэднім жа іх прадаюць па 4—6 рублёў. Аднак у некаторых прадаўцоў ёсць «раднічок» неверагоднай цаной — 20 рублёў за кілаграм.

Шмат гарбузоў, іх цана — 3—6 рублёў за 1 кг. Прадаўцы могуць прапанаваць як цэлы гарбуз, так і нарэзаны кавалкамі.

А найбольш разрэкламаваны прадукт цяпер — беларускі батат.

Яго прадаюць па 12—18 рублёў за 1 кг.

Часнок, як звычайна, каштавацьме 10—20 рублёў за кілаграм.

Грыбоў не так шмат. Лісічкі каштуюць 12—13,9 рубля, шампіньёны — 8—12 рублёў. Апенькі прапануюць па 20 рублёў.

Баравікі не таннеюць — у сярэднім за іх просяць 100 рублёў за кілаграм. Невялікая ўпакоўка будзе каштаваць прыкладна 50 рублёў. І попыт ёсць.

Садавіны на рынку хапае. Цяпер выгадна купляць яблыкі: ёсць нават па 1 рублі за кілаграм, а ў сярэднім цана даходзіць да 4 рублёў. А вось грушы каштуюць даражэй— 4,9—10 рублёў за 1 кг.

Пачалі завозіць усё больш хурмы. Цяпер яна каштуе 4—15 рублёў за 1 кг.

Кавуны прадаюць па 2,5 рубля за кілаграм. Дарэчы, у сеткавых крамах яны будуць таннейшыя — ёсць нават па 0,99 рубля. Дыні на Камароўцы аддаюць па 2,5—5 рублёў за 1 кг.

Выгадна браць бананы — яны каштуюць 2,9—5 рублёў за кілаграм. Тое самае з вінаградам — 3,9—25 рублёў. Апельсіны каштуюць 5,9—15,9 рубля.

Ягад засталося няшмат. Беларускія клубніцы каштуюць 16,9—25 рублёў за кілаграм, што выглядае даволі выгадна для сярэдзіны восені. Асабліва калі ў крамах яны ўжо каштуюць 50 рублёў і больш.

Журавіны прадаюцца па 9—11 рублёў за 1 кг. Таксама можна знайсці беларускія буякі па 29,9 рубля. Звернем увагу, што ў некаторых крамах імпартныя ягады ўжо каштуюць 100—150 рублёў.

Каментары2

  • м
    17.10.2026
    Для гарадских тунеядцау самы раз
  • Jeff
    17.10.2026
    На заходнім баравікі па 55-75

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак6

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць