Усяго патроху22

У Германіі робат прыставаў да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?

У нямецкім Кёльне паліцыя расследуе незвычайны выпадак: чалавекападобны робат дакранаўся да маладой дзяўчыны і імітаваў сэксуальныя рухі. Здарэнне транслявалі ў сацсетках. Цяпер паліцыя высвятляе абставіны здарэння і ролю людзей, якія суправаджалі робата.

Робат-«злачынца». Фота: паліцыя Кёльна

Як паведамляе паліцыя Кёльна, незвычайнае здарэнне адбылося позна ўвечары 10 кастрычніка каля рэстарана хуткага харчавання ў цэнтры горада. 16‑гадовая дзяўчына знаходзілася там з сяброўкамі, калі да яе ззаду наблізіўся робат вышынёй каля 120 сантыметраў. Ён дакрануўся да ягадзіц дзяўчыны, а затым зрабіў «штурхальныя рухі ў бок яе ягадзіц».

Здарэнне здымалі на відэа і транслявалі ў жывым эфіры ў сацсетках 16‑гадовы ўладальнік робата і яго 19‑гадовы спадарожнік, суправаджаючы трансляцыю непрыстойнымі каментарамі.

Дзяўчына паведаміла пра здарэнне ў паліцыю. Неўзабаве праваахоўнікі знайшлі двух падазраваных непадалёк. Сам робат ужо ляжаў у багажніку аўтамабіля Volkswagen. Паліцэйскія канфіскавалі яго разам з мабільнымі тэлефонамі абодвух маладых людзей.

Робат выглядаў даволі экстравагантна: чырвона-залацісты корпус, белая майка, сонцаахоўныя акуляры, накладныя вусы і ланцуг пад золата. Падобныя чалавекападобныя робаты каштуюць ад 5 да 9 тысяч даляраў.

Як піша Associated Press, у інтэрнэце распаўсюдзіліся відэазапісы, на якіх відаць, як двое маладых людзей суправаджаюць робата да групы дзяўчат. Ён дакранаецца да адной з іх і абдымае іншых. Пасля непрыстойных рухаў адзін з хлопцаў спрабуе адцягнуць робата, а людзі навокал смяюцца.

Прадстаўнік паліцыі Кёльна у каментары Associated Press заявіў, што праваахоўнікі ніколі раней не сутыкаліся з падобнымі здарэннямі. Паводле яго слоў, гэта абсалютна новая для паліцыі сітуацыя. Двум юнакам пакуль не прад'яўленыя абвінавачванні, але яны лічацца падазраванымі.

Выпадак паставіў перад следчымі незвычайнае юрыдычнае пытанне: хто нясе адказнасць за сэксуальныя дамаганні, калі да чалавека дакранаецца робат?

Як тлумачаць нямецкія юрысты, робат у такой сітуацыі можа разглядацца як інструмент у руках чалавека. Таму тое, што дзяўчыны дакранулася машына, само па сабе не выключае адказнасці за сэксуальныя дамаганні.

Пакуль паліцыя расследуе здарэнне паводле падазрэння ў абразе сэксуальнага характару. Следчыя высвятляюць, як кіравалі робатам падчас інцыдэнту і ці былі яго рухі наўмысна арганізаваныя. Пры гэтым юрысты не выключаюць, што дзеянні падазраваных могуць кваліфікаваць і паводле іншых артыкулаў, у тым ліку аб сэксуальных дамаганнях.

Каментары2

  • девица,
    16.10.2026
    наказана будет девица, которая слишком вызывающе оделась и спровоцировала робота )
  • каля 120 сантыметраў. накладныя вусы і ланцуг пад золата.
    16.10.2026
    циник, ты?

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі32

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску22

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь9

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі32

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць