Кіно33

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат

Netflix плануе скараціць каля 1000 працоўных месцаў, што складае прыкладна 6% яе персаналу. Прычынай стала запаволенне росту бізнэсу кампаніі. Пра гэта гаворыцца ў электронным лісце, які кіраўнікі платформы Грэг Пітэрс і Тэд Сарандас даслалі супрацоўнікам 14 кастрычніка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

У канцы мінулага года ў Netflix працавалі каля 16 тысяч чалавек. Чакаецца, што скарачэнні закрануць, у прыватнасці, аддзелы кадраў, юрыдычны і тэхналагічны падраздзяленні.

Некалькі тыдняў таму Тэд Сарандас прызнаў на адной з канферэнцый, што кампанія расце павольней, чым яму хацелася б. Пры гэтым Netflix па-ранейшаму застаецца відавочным лідарам рынку відэастрымінгу. Паводле апошніх звестак, у канцы 2025 года яе паслугамі карысталіся больш за 325 мільёнаў хатніх гаспадарак. Цяпер кампанія публікуе колькасць падпісчыкаў толькі час ад часу.

Кіраўнікі Netflix падкрэслілі, што кампанія працягне інвеставаць у напрамкі з высокім патэнцыялам росту, але пры гэтым будзе вымушаная больш строга вызначаць прыярытэты і кантраляваць выдаткі.

У мінулым годзе Netflix спрабавала набыць кінавытворчы бізнэс галівудскай кампаніі Warner Bros., але прайграла канкурэнцыю медыягрупе Skydance, якая прапанавала больш высокую цану.

Цяпер Skydance разлічвае стварыць моцнага канкурэнта Netflix, аб’яднаўшы ўласную стрымінгавую платформу Paramount+ з сэрвісам HBO Max, які належыць Warner.

На наступным тыдні Netflix павінна апублікаваць вынікі працы за апошні квартал.

Каментары3

  • Мінак
    15.10.2026
    таму яны і расейскую мову вяртаюць. як бы там ні было, але расейская застаецца міжнароднай мовай з дастаткова высокай колькасьцю носьбітаў.
  • sky9
    15.10.2026
    Нужно было больше фильмов про повесточку)
  • Ну дык
    18.10.2026
    Здымалі апошнія некалькі гадоў нейкі шлак, падвышалі кошты, піхалі сваю ўстратую павестачку, ну і атрымалі вынік. Слухайце больш соявых трэнд-мэйкераў...

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць