Грамадства77

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру

Манголія плануе да 2029 года павялічыць утрая аб’ём узаемнага гандлю з Беларуссю. Пра гэта заявіў прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Ухнаагійн Хурэлсух і Аляксандр Лукашэнка. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Па выніках перамоў у пашыраным складзе Беларусь і Манголія падпісалі пакет двухбаковых дакументаў. У прыватнасці, краіны ўзгаднілі дарожную карту развіцця супрацоўніцтва на 2027—2029 гады.

Палітыкі таксама абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве, які быў заключаны падчас першага візіту Лукашэнкі ў Манголію ў чэрвені 2024 года.

Бакі падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы на 2027—2029 гады, а таксама пагадненні аб узаемадзеянні ў мытнай і інфармацыйнай сферах і аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Падчас перамоў Лукашэнка адзначыў магчымасці для павелічэння ўзаемнага тавараабароту, якія адкрывае гандлёвае пагадненне паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Манголіяй. Яно набыло моц ў ліпені 2026 года.

Паводле Лукашэнкі, беларускія спажыўцы чакаюць з’яўлення ў крамах мангольскага кашміру, вырабаў са скуры і воўны, а таксама іншай мангольскай прадукцыі.

Асобнай тэмай перамоў стала супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. Лукашэнка нагадаў, што ў чэрвені ўрады дзвюх краін дамовіліся аб новых пастаўках беларускай тэхнікі ў Манголію. Гаворка ідзе пра трактары, машыны для збору бульбы і камянёў, а таксама зернесушылкі.

Лукашэнка таксама расказаў пра планы ствараць у Манголіі сэрвісныя цэнтры і сумесныя вытворчасці, а таксама развіваць супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы кадраў. Раней паведамлялася, што беларускі вытворца кар’ерных самазвалаў БелАЗ разглядае магчымасць запуску ў Манголіі зборачнай вытворчасці сваёй тэхнікі.

Па словах амбасадара Беларусі ў Манголіі Міхаіла Орды, цяпер у краіне эксплуатуецца каля 7,5 тысячы беларускіх трактароў маркі Belarus. Мангольскі бок таксама зацікаўлены ў беларускай пажарнай, лесанарыхтоўчай і энерганасычанай тэхніцы, а таксама ў прадукцыі «Гомсельмаша».

Орда адзначыў, што ў Манголіі ёсць каля 130 тысяч квадратных кіламетраў тайгі, якую неабходна асвойваць і перапрацоўваць. Паводле яго слоў, Беларусь мае адпаведны досвед і кампетэнцыі.

Сярод іншых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва пасол назваў харчовую і горназдабыўную прамысловасць, будаўніцтва, а таксама развіццё кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Каментары7

  • Крылатое высказывание Немцова
    26.10.2026
    Он ....
    Кто именно заждался кашемир в Беларуси?!
  • Ёсік
    26.10.2026
    Куды бегчы чаргу займаць? Блазан.
  • Дональд
    26.10.2026
    Мангольскі кашмар беларусы ўжо маюць

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць