Свет1313

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года

Гэта можа азначаць патэнцыйны вывад войскаў альянсу з Польшчы і краін Балтыі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Уладзімір Пуцін бачыць у перамовах аб заканчэнні вайны ва Украіне магчымасць прымусіць НАТА адмовіцца ад пашырэння на ўсход і вярнуцца да межаў 1997 года. Для гэтага Крэмль прапануе ўключыць у мірны працэс прадстаўнікоў Еўропы, піша The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных ведамствах заходніх краін.

Раней падключыць еўрапейцаў да перамоваў па Украіне прапаноўваў памочнік прэзідэнта РФ па пытаннях знешняй палітыкі Юрый Ушакоў.

Ён заяўляў, што Еўрасаюз і Паўночнаатлантычны альянс пачалі «больш сур'ёзна ставіцца» да прапаноў Расіі, а пазіцыя Еўропы адносна міру паміж Масквой і Кіевам мае «ключавы характар».

Аднак, як тлумачаць суразмоўцы The Telegraph, насамрэч за гэтым хаваецца даўні намер Крамля дамагчыся адкату NATO да межаў 1997 года або, як мінімум, вываду войскаў і ўзбраенняў з пяці краін альянсу, якія мяжуюць з Расіяй: Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі і Эстоніі. Заходнія дыпламаты адназначна не гатовыя ісці на саступкі расійскаму боку ў гэтым пытанні.

Пры гэтым суразмоўцы The Telegraph перакананыя, што максімальны адкат НАТА на захад па-ранейшаму застаецца адной з ключавых умоў Пуціна для заканчэння вайны ва Украіне.

Другім пунктам яны называюць пазбаўленне Кіева фактычнага суверэнітэту. Такая пазіцыя робіць малаверагодным сапраўдны поспех анансаваных на лістапад тэхнічных перамоваў у Абу-Дабі паміж прадстаўнікамі Вашынгтона, Кіева і Масквы.

З патрабаваннем «адводу ўсёй ваеннай інфраструктуры NATO на пазіцыі 1997 года» Масква звярталася да альянсу ў снежні 2021 года, за некалькі тыдняў да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў патрабаваў ад NATO «збіраць манаткі» і абвінавачваў альянс у тым, што той нібыта імкнецца «адцясніць» Расію і «перавесці яе на ролю падпарадкаванага», нагадвае Moscow Times.

Каментары13

  • Аналитик
    26.10.2026
    Клоун. Он требует того, что могут требовать только при капитуляции, в то время как его армия испытывает проблемы, а он боится так, что переместил всю ПВО на свою защиту. Он просто неадекватен.
  • ваван
    26.10.2026
    МОЖА... а можа и не... КТО ЭТО СКАЗАЛ? ПУТИН? Где и когда?
    ПС Очредной пророссийский нарратив - слив. Цель - показать что Россия хочет переговоров и (или) мира...
  • Žvir
    26.10.2026
    Kali tak, dyk heta budzie jahonym pryznanniem u tam, što miru nia budzie, što jon jamu nia treba.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць