Свет1414

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі

Прадстаўнік «Студэнцкага спісу» Ёва Бакіч, блок якога перамог на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Сербіі, заявіў, што новы ўрад не будзе ўводзіць санкцыі супраць Расіі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю расійскім прапагандыстам з Russia Today, піша The Moscow Times.

Трыумф прыхільнікаў «Студэнцкага спіса» ў Белградзе. Фота: Andrej Ivanov/Getty Images

Па словах Ёва Бакіча, з улікам невялікіх памераў Сербіі санкцыі нічога б не змянілі, але мелі б вельмі негатыўнае сімвалічнае значэнне. Ён падкрэсліў, што ягоны блок паважае Расію як вялікую дзяржаву, гістарычна важнага партнёра, а ў многіх выпадках і абаронцу Сербіі. Паводле яго слоў, у гэтым пытанні зменаў не будзе.

Таксама Бакіч заявіў, што Сербія не збіраецца адмаўляцца ад расійскага газу, нягледзячы на ціск Еўрасаюза. Ён адзначыў, што новыя ўлады маюць намер дзейнічаць у нацыянальных інтарэсах краіны, а не дагаджаць замежным дзяржавам. У «Студэнцкім спісе» ёсць спецыялісты ў галіне энергетыкі, якія будуць займацца гэтым пытаннем.

Раней былы прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, які прайграў выбары, сцвярджаў, што ў выпадку перамогі апазіцыя ўвядзе санкцыі супраць Расіі ўжо ў сакавіку — красавіку 2027 года. Аднак яшчэ да галасавання прадстаўнікі апазіцыйнага руху заяўлялі, што не плануюць гэтага рабіць.

У праграме «Студэнцкага спісу» асноўная ўвага надаецца рэформам Міністэрства ўнутраных спраў і сістэмы адукацыі, барацьбе з карупцыяй, праверцы паходжання маёмасці чыноўнікаў і забеспячэнню свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Пытанне аб уступленні Сербіі ў Еўрасаюз прапануецца вынесці на рэферэндум.

Датэрміновыя парламенцкія выбары адбыліся 25 кастрычніка. Аляксандр Вучыч, які склаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы ў канцы верасня, разлічваў на перамогу і намерваўся ўзначаліць урад. Паводле папярэдніх звестак Ipsos/CeSID, яго блок «Аб’яднаная Сербія» атрымаў 38,8% галасоў, а «Студэнцкі спіс» — 53%.

Апошні можа атрымаць 141 месца са 250 у парламенце, што дазволіць яму самастойна сфармаваць урад. Вучыч прызнаў паразу і абвінаваціў у ёй «глыбінную дзяржаву» ЗША, а таксама сілы ў Еўрасаюзе, якія выступаюць супраць амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.

У Крамлі, каментуючы вынікі выбараў, заявілі, што разлічваюць і надалей развіваць адносіны з Сербіяй, нягледзячы на паразу свайго саюзніка Вучыча. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, аднак, дадаў, што для танга патрэбныя двое.

«Студэнцкі спіс» — гэта блок, створаны актывістамі аб’яднання «Студэнты ў блакадзе». Яно ўзнікла падчас масавых пратэстаў 2024 года, якія пачаліся пасля абвальвання навеса на рэканструяваным чыгуначным вакзале ў горадзе Нові Сад. Тады загінулі 16 чалавек.

Каментары14

  • барадзед
    26.10.2026
    ну гэта адзін ёлуп са спіса на 250 чалавек
    хаця не здзіўлюся, усё ж вербы найлепшыя лекі
  • %
    26.10.2026
    А вы чаго чакалі )
    Сэрбія вельмі шчыльна звязана з Расеяй, і не істотна хто персанальна пры ўладзе. І да таго Сэрбія вельмі добра памятае пра нядаўняе мінулае.

    А гэтыя новыя хутчэй пра спробу нешта памяняць у краіне на больш лепшае, сумленнае і празрыстае. Толькі вось што атрымецца - вялікае пытаньне
  • Лёлік з-пад Лімасола
    26.10.2026
    хто б сумняваўся, сербія - маленькая прота-расея са сваімі "братэрскімі народамі", якіх абавязкова трэба каланізаваць

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі7

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра4

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць