Былая міністарка працы і сацыяльнага забеспячэння Іспаніі Фаціма Баньес загінула ў выніку чыгуначнай катастрофы, якая адбылася 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа. Пра гэта 29 кастрычніка паведаміла іспанская асацыяцыя працадаўцаў CEOE, якую яна ўзначальвала, піша «Еўрапейская праўда».

Пра тое, што Баньес ехала ў адным з цягнікоў, якія трапілі ў аварыю, стала вядома напярэдадні. У сераду раніцай CEOE паведаміла пра яе знікненне без вестак. Сярод шпіталізаваных пасажыраў былой міністаркі не было, што ўзмацняла трывогу яе блізкіх, калег з правацэнтрысцкай Народнай партыі і прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх колаў яе роднага горада Уэльва. Некаторыя з іх выказвалі спачуванні яшчэ да афіцыйнага пацвярджэння гібелі.
Фаціма Баньес была дэпутаткай парламента ад Народнай партыі з 2000 года. У 2011 годзе яна ўзначаліла Міністэрства працы і сацыяльнага забеспячэння ва ўрадзе Марыяна Рахоя, які прыйшоў да ўлады пасля фінансавага крызісу 2008 года. У той перыяд Іспанія праводзіла палітыку бюджэтнай эканоміі пад пільнай увагай еўрапейскіх інстытутаў.
Пасля адстаўкі ўрада Рахоя ў 2018 годзе ў выніку вотуму недаверу Баньес перайшла ў прыватны сектар. Спачатку яна працавала дарадцай у асацыяцыі працадаўцаў, а ў ліпені 2020 года стала старшынёй фонду CEOE.
Чыгуначная катастрофа адбылася раніцай у сераду, 28 кастрычніка, каля горада Урда ў правінцыі Таледа. Сутыкнуліся два цягнікі — Iryo і AVE, у якіх знаходзіліся больш за 540 чалавек. Паводле апошніх звестак, загінулі 69 чалавек.
Сярод магчымых прычын катастрофы разглядаецца чалавечая памылка падчас рэагавання на збой у сістэме сігналізацыі.
«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек
Трохдзённая жалоба абвешчаная ў Іспаніі па ахвярах чыгуначнай катастрофы пад Таледа
МЗС: Інфармацыі пра беларусаў, якія маглі пацярпець у Іспаніі, не паступала
Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек
У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары