Кіно11

Выйшаў трэйлер «Пыха і перадузятасць» па Джэйн Осцін

Містэра Дарсі сыграла зорка «Павольных коней» і магчымы будучы Бонд Джэк Лоўдэн.

Netflix прэзентаваў паўнавартасны трэйлер міні-серыяла «Пыха і перадузятасць» па культавым рамане Джэйн Осцін. Фільм выйдзе на стрымінгавай платформе 3 снежня. Усяго серыял будзе складацца з шасці эпізодаў.

Ролю Элізабэт Бэнэт выканала Эма Корын («Носферату», «Чорнае люстэрка»), а містэра Дарсі— Джэк Лоўдэн («Павольныя коні»). Бацькоў Элізабэт сыгралі Алівія Коўлман і Руфус Сьюэл.

У пачатку трэйлера Элізабэт і яе сястра Джэйн ляжаць на даху і абмяркоўваюць будучыню.

«Калі-небудзь, Джэйн, я стану або гувернанткай і векавухай, або жонкай і маці. І тады мы нарэшце зможам пагаварыць пра што-небудзь іншае», — кажа Элізабэт.

«Пыха і перадузятасць» — знакаміты раман Джэйн Осцін, напісаны ў 1813 годзе. У цэнтры сюжэта — гісторыя кахання Элізабэт Бэнэт і містэра Дарсі, якая разгортваецца на фоне сацыяльнай няроўнасці і забабонаў.

Кнігу неаднаразова экранізавалі. У 1995 годзе на экраны выйшаў серыял з Колінам Фертам і Джэніфер Эль, а ў 2005‑м — фільм з Мэцью Макфэйдэнам і Кірай Найтлі.

Каментары1

  • .
    29.10.2026
    Нетфликс, как всегда, упростит все до утюга, чтобы зуммеры поняли?

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра4

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць