Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян
Пуцін гаварыў пра сітуацыю ў Еўропе пасля 2014 года.
Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ назваў няпраўдай паведамленне Financial Times пра тое, што Пуцін расказваў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі пра сярэднявечных славян, паведамляе «Дождь».
У праграме NRK Politisk kvarter Сцёрэ расказаў, што Пуцін гаварыў пра сітуацыю ў Еўропе пасля 2014 года.
Сцёрэ заявіў, што FT павінна выправіць матэрыял. У газеце паведамілі, што не збіраюцца ўносіць змены, і заявілі, што «ўпэўненыя ў дакладнасці нашай журналісцкай працы».
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары