Няшчасны выпадак здарыўся сёння ў Свіслацкім раёне ў вёсцы Вялікае Сяло.

58‑гадовы слесар майстэрні, які кіраваў камбайнам, наехаў на двух механізатараў, піша СК.
Адзін з работнікаў, таксама 58‑гадовы мужчына, загінуў на месцы. Другі пацярпелы, 42‑гадовы механізатар, быў шпіталізаваны.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Каментары