Грамадства44

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці

Брыгаду два тыдні правяралі па даручэнні Лукашэнкі ў прысутнасці прадстаўнікоў Дзяржсакратарыята Рады бяспекі.

Аляксандр Усманаў. Фота: БелТА

У 7‑й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе ўнутраных войскаў МУС (вайсковая часць 5524, Віцебск) адбыліся істотныя кадравыя змены.

У канцы верасня аднамомантава страцілі пасады камандзір брыгады Аляксандр Усманаў і намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце Раман Паляшчук.

44‑гадовы палкоўнік Аляксандр Усманаў — спадчынны вайсковец. Род мае татарскія карані, у палкоўніка адрас электроннай пошты пачынаўся з «Усманаў-Татарын».

Яго бацька, падпалкоўнік Андрэй Абдурахманавіч Усманаў у свой час трапіў на службу ў Полацк. Ён з гонарам адзначаў, што выслуга дынастыі складае ўжо 300 гадоў і што Усманавы ўнесеныя ў Кнігу гонару ўнутраных войскаў Расіі.

Аляксандр Усманаў скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі, у 2019 годзе стаў першым намеснікам камандзіра в/ч 5530, а ў 2020‑м узначаліў тую часць. Пасля быў пераведзены ў в/ч 5524 — спачатку стаў першым намеснікам, а ў 2024‑м — камандзірам.

Раман Паляшчук. Фота: molodayagvardiya.by

Палкоўніку Раману Палешчуку 45 гадоў. Ён заняў пасаду ідэолага ў 2024 годзе, а перад тым быў намеснікам камбрыга па баявой падрыхтоўцы ў вайсковай часці 3310 — у вайсковым гарадку Аколіца за 20 км ад Мінска. Палешчука нават абіралі там у Астрашыцка-Гарадоцкі сельскі савет дэпутатаў.

Новым камандзірам стаў 39‑гадовы Дзмітрый Еўса. Ён зрабіў кар'еру ў в/ч 3214, быў камандзірам роты ганаровай варты — выносіў дзяржаўны сцяг на парадах. Апошнім часам быў першым намеснікам камандзіра брыгады ў в/ч 3310.

Дзмітрый Еўса. Фота: vitebsk.mvd.gov.by

Яго намеснікам па ідэалогіі прызначаны 35‑гадовы пінчук Руслан Шыг. Ён таксама служыў у в/ч 3214, а апошнім часам працаваў ва ўпраўленні ідэалагічнай працы ва ўнутраных войсках. Ён быў адным са стваральнікам вайскова-патрыятычнага клуба «Рысь».

Руслан Шыг. Фота: Sb.by

Адметна, што змены адбыліся прыкладна праз два тыдні пасля таго, як брыгаду правяралі на боегатоўнасць. 14 верасня МУС паведаміла, што праверка, якая праходзіла «па даручэнні кіраўніка дзяржавы», скончылася. Публічнай ацэнкі вынікаў праверкі не было.

Разам з тым мяркуецца, што як мінімум Усманаў працягне службу ў галоўным упраўленні камандуючага ўнутранымі войскамі. Наступнае месца працы Палешчука застаецца невядомым.

Каментары4

  • Так
    29.10.2026
    Унутраныя вайска гэта ганьба .там служыць гэта ганьба.
  • Gorliwy Litwin
    29.10.2026
    Асабістая гвардыя Этнарха -самурайская ыліта на вякі. Будучыя герцагі і графы нашага варварскага каралеўства
  • Вольга
    29.10.2026
    Пасадоўцам-сілавікам са стажам варта ўжо ўрэшце змяніць разуменне працэсу. Яны ж былі ціпа "заслужаныя" пакуль у іхных "саслужыўцаў", што асабліва адзначыліся пасля дваццатага не пачалі падрастаць маладыя шакаляты. І яны ўсіх вас неўзабаве выгрызуць - нягледзячы на ўсе вашыя "заслугі" перад рэжымам. А вы пойдзеце ў другарадныя "ідэолухі" - да канца рэжыму. А такое ў Менску апошнім часам здарылася - калі малады шакалёнак нават не паводле звання крыху падрос.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць