За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра
Пачатак матча футбольнай Лігі нацый паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі, што прайшоў 29 верасня ў Хельсінкі, адзначылі яркім перформансам.

Пасля пачатку гульні на трыбунах з'явіўся вялікі банер з надпісам Sun päiväs koittaa, што можна перакласці з фінскай мовы як «Твой дзень надыдзе». Яго змест гаворыць сам за сябе. На ім сава атакуе нейкае насякомае, імаверна, таракана.
Беларуская федэрацыя футболу звярнулася ва УЕФА са скаргай. Апроч таго палітычныя лозунгі і акцыі падчас футбольных матчаў караюцца.
9 кастрычніка 2026 года Орган УЕФА па кантролі, этыцы і дысцыпліне прыняў рашэнне па гэтым пытанні. Фінскі бок прызнаны парушальнікам артыкула дысцыплінарнага рэгламенту УЕФА— парушэнне парадку падчас выканання дзяржаўных гімнаў — і аштрафаваны на 10 000 еўра. Дзяржаўны гімн Беларусі трыбуны сустрэлі свістам, а перад стартам гульні фанаты заспявалі «Пуцін — х****».
Акрамя таго, Фінляндыя атрымала штраф 20 000 еўра за дэманстрацыю паведамленняў, якія не адпавядаюць характару спартыўнага мерапрыемства. Агульная сума санкцый склала 30 000 еўра.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
Трэба было бы ў вобразе гей-акывіста Лукашэнку прадставіць - ніхто бы нічога не сказаў ))))